Грамадства22

Суд за Бяляцкага: праваабаронцаў пакаралі вялікімі штрафамі

Нагадаем, што ўчора праваабаронцы зачыненага ўладамі цэнтра «Вясна» Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя каля мінскага ЦУМа, калі раздавалі паштоўкі ў падтрымку асуджаны на 4,5 года лідара ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага (4 жніўня споўнілася два гады з моманту яго арышту).

Равяку і Лабковіча абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КоАП РБ), але адпусцілі ўчора для выпраўлення пратаколаў.

Сёння праходзяць адміністрацыйныя суды. Лабковіча судзіў Дзмітрый Паўлючэнка.
У. Лабковіч аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (3 млн рублёў), яго прызналі вінаватым у парушэнні ч. 1. арт. 23.34. Дзеянні Лабковіча суддзя ахарактарызаваў як пікетаванне шляхам раздачы паштовак, што ёсць выказванне грамадзянскай пазіцыі.

Затым была разгледжана справа Таццяны Равякі (суддзя -- Марына Фёдарава). Сп. Равяку таксама аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (3 млн рублёў).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць