Усяго патроху1717

Дранікі, гарэлка, грошы і буслы — што фатаграфуюць рускія ў Беларусі

Заўсёды цікава даведацца, што думаюць замежнікі пра тваю краіну. А яшчэ цікавей гэта не толькі пачуць, але і ўбачыць. Аўтары сайта artsiadziba.by старанна пакапаліся ў інстаграме ды сабралі тыповыя фотамеркаванні, фотаўражанні і фотаздзіўленні ад нашых усходніх суседзяў аб Беларусі.

Апошнім часам усё часцей і часцей можна заўважыць і пачуць рускага турыста на мінскіх вуліцах. Для жыхароў Масквы і бліжэйшых гарадоў Расіі з’ездзіць на некалькі дзён у Беларусь нечым нагадвае нашае «зганяць на выходныя ў Вільню». Не вельмі далёка, але ўжо Еўропа. Едуць у Беларусь, каб з галавою акунуцца ў савецкае мінулае з жывёламі на цукерках, смачнай сгушчанкай і чыстымі вуліцамі.

Аўтараў фотаздымкаў, якія ў інстаграме падпісваюць з хэштэгамі #белоруссия і #belorussia можна суб’ектыўна падзяліць на настальгіруючых турыстаў, якія едуць у чыстую «Белоруссию», тых, хто ў Беларусі праездам і гасцей з беларускімі каранямі.

Грошы і кошты

Асобнай серыяй мы вылучылі фотаздымкі беларускіх грошай і чэкаў, якія звычайна суправаджаюцца каментарамі: «350 тонн за еду! Богачиииии!», «Зае**к кофе попили!», «Кока-кола — цена 5 560!», «Чувствую себя миллионершей!».

Парк савецкага перыяду

Вялікая колькасць савецкіх артэфактаў і інтэр’ераў у стылістыцы 80-х, якіх, па праўдзе кажучы, не менш засталося і ў Расіі, таксама прыцягвае ўвагу турыстаў. Толькі ў беларускай прасторы, яны, згодна з меркаваннем турыстаў з Расіі, з’яўляюцца не гістарычнымі фактамі з савецкага мінулага, а сённяшнімі жыццёвымі рэаліямі краіны.

Беларуская ежа: Dranik Land

Хто не посціў фотаздымкі ежы ў інстаграм? Калі рускі турыст прыязжае ў Беларусь, у яго інстаграме абавязкова з’явіцца здымак дранікаў з прыкладна такім ці падобным подпісам: «Ура!!! Белорусский Драник!!! С большой буквы Д!!! Я скучала по тебе, малыш!»

Беларускія тавары: цукеркі, піва, гарэлка, згушчанка

У Расіі тавары з Беларусі карыстаюцца вялікім попытам. Склалася меркаванне, што ўся беларуская прадукцыя якасная і натуральная. Таму пад шыльдаю «Товары из Белорусии» ў адной Маскве працуе не адна сотня крамаў, якія часам гатовыя выдаць за беларускае ўсё што прадаюць, бо ведаюць, што тады будзе попыт. Прыязджаючы ў Беларусь, рускія турысты фатаграфуюць і найбольшую ўвагу звяртаюць на беларускія цукеркі, шакаладкі, гарэлку, піва і рагачоўскую згушчанку, якая надта ж ім нагадвае тую, «з дзяцінства». Гэтыя ж тавары часцей і вязуць у якасці «Presents from Belarusiа».

Назвы па-беларуску

На вуліцах Беларусі беларускую мову ўбачыш і пачуеш рэдка. Можа таму надпісы па-беларуску ў рускіх вызываюць здзіўленне, а да фотаздымка з надпісам «вакзал» яны дадаюць хэштэгі: #ржака #смешно #прикол. Ці гэта проста ўзровень адукаванасці і менталітэт?

Беларуская прырода: каровы і буслы

У топ фотаздымкаў беларускай прыроды адназначна патрапляюць каровы і буслы. На шматлікіх інстафотках сустракаюцца беларускія палі са снапамі ды цэлымі кампазіцыямі з іх.

Самае папсовае: зубр, бібліятэка, Нясвіж, Мір

У кожнай краіне турысты фатаграфуюць прыблізна адныя і тыя ж месцы ды помнікі. У нас склалася ўражанне, што калі абагульніць усе прагледжаныя ў інстаграме фотаздымкі, то турысты з Расіі найчасцей фатаграфуюць помнік зубру на трасе Масква-Брэст каля Баранавічаў, нацыянальную бібліятэку і замкі ў Нясвіжы і Міры.

P.S. Прыкалюхі

Скончыць жа наш агляд «Што фатаграфуюць рускія ў Беларусі» хочацца фотаздымкамі, якім не знайшлося месца ў тэматычных серыях, але пакінуць без увагі мы не змаглі.

P.P.S.

Мы вырашылі не рабіць нейкія высновы ці падводзіць вынікі. Кожны ў гэтай публікацыі знойдзе свой адказ на пытанне: дык якая яна, Беларусь?

Каментары17

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць