Навука і тэхналогіі88

Навукоўцы: Чым больш карыстаецеся Фэйсбукам, тым менш вы задаволеныя сваім жыццём

Да такой высновы прыйшлі два навукоўцы, адзін зь Мічыганскага ўнівэрсытэту ў ЗША, а другі зь Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, якія нядаўна апублікавалі вынікі свайго супольнага досьледу ў часопісе Public Library of Science.

У досьледзе ўдзельнічалі 82 карыстальнікі Фэйсбуку ва ўзросьце прыблізна 20 гадоў. Яны добраахвотна пагадзіліся на працягу двух тыдняў па пяць разоў на дзень даваць справаздачы пра сваё самаадчуваньне і сваё наўпроставыя сацыяльныя кантакты цягам дня (тэлефонныя размовы і сустрэчы зь іншымі людзьмі). Дзеля гэтай мэты дасьледнікі пяць разоў на дзень, паміж 10-й гадзінай раніцы і поўначчу, пасылалі гэтым добраахвотнікам адмысловыя кароткія апытальнікі, якія ім трэба было запоўніць.

Пасьля аналізу атрыманых адказаў дасьледнікі дайшлі да высновы, што чым больш чалавек карыстаўся Фэйсбукам паміж запаўненьнем двух чарговых апытальнікаў, тым горшае было ў яго самаадчуваньне пры запаўненьні другога апытальніка ў параўнаньні са справаздачай у папярэднім.

Далася заўважыць і выразная сувязь паміж самаадчуваньнем і кантактамі добраахвотнікаў у рэальным сьвеце: чым больш у чалавека было кантактаў у рэальным сьвеце (тэлефонных размоваў і сустрэчаў), тым больш станоўча яны пісалі пра сваё самаадчуваньне ў апытальніках.

Дасьледнікі адзначаюць, што ні пол добраахвотнікаў, ні памер іх сацыяльных кантактаў, ні заяўленая матывацыя дзеля карыстаньня Фэйсбукам, ні асабісты ўзровень самоты або дэпрэсіі ня мелі ўплыву на вынікі досьледу. Таму яны заключылі, што Фэйсбук, замест таго, каб павялічваць добрае самаадчуваньне чалавека, хутчэй падрывае яго.

Згаданы досьлед, як адзначае Economist, не спрабуе растлумачыць, чаму зносіны ў Фэйсбуку так моцна адрозьніваюцца сваімі наступствамі ад зносінаў у рэальным сьвеце. Але гэтую розьніцу, магчыма, тлумачыць ранейшы досьлед двух нямецкіх сацыёлягаў, аднаго з Дармштацкага ўнівэрсытэту, а другога з Бэрлінскага ўнівэрсытэту імя Гумбальта. Нямецкія навукоўцы, якія сваім досьледам ахапілі 584 карыстальнікаў Фэйсбуку ва ўзросьце прыблізна 20 гадоў, прыйшлі да высновы, што самым частым пачуцьцём, якое ўзьнікае пры карыстаньні гэтай сацыяльнай сеткай, зьяўляецца зайздрасьць. Безупыннае параўноўваньне сябе з падпраўленымі фоткамі і самавыхваляньнем сваіх аднагодкаў, лічаць нямецкія дасьледнікі, выклікае ў карыстальнікаў Фэйсбуку зайздрасьць і падобныя ёй эмоцыі, якія ніякім чынам не паляпшаюць самаадчуваньня.

Цяпер застаецца высьветліць, як адзначае Economist, ці і старэйшыя карыстальнікі Фэйсбуку таксама адчуваюць сябе больш нешчасьлівымі, падтрымліваючы віртуальныя зносіны ў гэтай сацыяльнай сетцы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі2

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага8

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў9

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда20

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць