Гісторыя77

«Заранка»: як выглядаў заходнебеларускі дзіцячы часопіс у 1920-х

Трапілі ў маю калекцыю два нумары дзіцячага часопіса «Заранка».

“Заранка” выдавалася на беларускай мове (кірыліцай) у 1927—1931 гг. у Вільні. Яе рэдактарам і выдаўцом была знакамітая Зоська Верас.

У часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў, казкі, запісаныя і дасланыя чытачамі, вершы дзяцей, пераклады, пастаноўкі для дзіцячых тэатраў, показкі і розныя загадкі ды круцігалоўкі. Ён аздабляўся малюнкамі, а вокладка штораз выходзіла з новай гравюраю, якія выконвалі заходнебеларускія мастакі, сярод якіх -- паўзабыты цяпер Язэп Горыд.

Дарэчы, супрацоўнікам гэтага выдання быў Сяргей Новік-Пяюн, які друкаваўся пад псеўданімам Малады дзядок. Да яго пісалі дзеткі свае лісты.

Таксама ў 1927 годзе ў “Заранцы” ўпершыню дэбютаваў і пісьменнік Міхась Машара. Дасылала з польскага Хэльма (дзе служыў муж) свае вершы Наталля Арсеннева.

Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, а па падпісцы на год - 4 злотыя. Для параўнання: пуд жыта каштаваў 2 злотыя.

На жаль, цяпер нават ва ўжо незалежнай Беларусі няма беларускамоўных дзіцячых часопісаў таго ўзроўню, які б адпавядаў часу. “Вясёлка”, пры ўсё павазе да яе, здаецца, назаўсёды адстала ад расійскамоўных аналагаў.

Таму ўгледзімся ў пажоўклыя старонкі маленькага выдання, якое без падтрымкі дзяржавы і нават насуперак ёй несла ў беларускія хаты наша слова, захапляла дзетак і сеяла зерне павагі да сваёй мовы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць