Улада88

Сурыкаў прасіў у Генпракуратуры аб вызваленні Баўмгертнера

У Генеральнай пракуратуры 27 жніўня на сустрэчы з выканаўцам абавязкаў генпракурора Мікалаем Куклісам пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў выказаў сумненне ў законнасці затрымання грамадзяніна РФ Уладзіслава Баўмгертнера і хадайнічаў пра яго вызваленне з-пад варты ці пра змену яму меры стрымання, паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры.

Кукліс растлумачыў расійскаму дыпламату падставы распачынання крымінальнай справы і затрымання Баўмгертнера, а таксама сказаў, што хадайніцтва пасла будзе разгледжана Генеральнай пракуратурай ва ўстаноўленым законам парадку.

Пасольства Расіі будзе інфармавана пра вынікі разгляду хадайніцтва.

Пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара «Уралкалія», які з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», а таксама члена назіральнага савета ЗАТ «БКК» Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб распачаты справы на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для гэтага сталі матэрыялы пра ўчыненне імі яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія пацягнулі нанясенне значнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Учора высветлілася, што Баўмгертнер знаходзіўся ў Беларусі паводле запрашэння кіраўніка беларускага ўрада. Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю «Уралкалія» Аляксандр Бабінскі паведаміў, што акрамя Уладзіслава Баўмгертнера ў Мінск запрашаліся старшыня савета дырэктараў «Уралкалія» Аляксандр Валошын і акцыянер кампаніі Сулейман Керымаў. Беларускі бок прапанаваў разгледзець пытанні, звязаныя з працай ЗАТ «БКК». Валошын і Керымаў прыехаць на сустрэчу не змаглі.

Затрыманне Баўмгертнера, якое адбылося ўжо пасля перамоў, ва «Уралкаліі» расцэньваюць як «грубую правакацыю», заявіў Бабінскі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа2

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна7

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць