Спорт33

Валейбалісты ў Беларусі зарабляюць і па 6 тысяч даляраў, але валейбольнай залы ў Мінску няма ніводнай

Сёлета жаночая і мужчынская валейбольныя
зборныя выступаюць трыўмфальна. Абедзве каманды гуляюць у фінальных турнірах чэмпіянатаў Еўропы. Такое здарылася ўпершыню.

Аднак днямі ў «Прэсболе» быў надрукаваны нечаканы ліст ад імя нашых валейбалістак-зборніц.

«Зноў узнікла праблема з экіпіроўкай. Да першага матча чэмпіянату Еўропы застаюцца лічаныя дні, а ў нас няма нават гульнявой формы, не кажучы ўжо пра абяцаныя курткі і сумкі. Няма і красовак — іх нам параілі чакаць пасля 20 верасня. Праўда, да тае пары чэмпіянат Еўропы ўжо
завершыцца…»

У ананімным лісце хапае крытыкі ў бок кіраўніцтва каманды і
Федэрацыі. Таксама напісана, што валейбалісткі гуляюць за галоўную каманду краіны (вы паваліцеся з крэсла) без зарплаты. І гэта пры такіх поспехах!

Аператыўна дазваніцца да жаночай зборнай у Германію, дзе 6 верасня стартуе чэмпіянат Еўропы, не ўдалося. Але ў Беларускай федэрацыі валейбола звязалі з начальніцай мужчынскай каманды Алай Цяцерынай, якая валодае многімі пытаннямі.

— Дзіўна, што дзяўчаты прабіліся на чэмпіянат Еўропы і не маюць красовак, каб гуляць…

Ала Цяцерына: Справа вось у чым. Прадукцыя павінна
была быць імянной, фірмовай, за кошт італьянскай фірмы ASIKS. Бо сваіх грошай у нас амаль няма. Але італьянцы аб’явілі на ліпень-жнівень вакацыі. Прынялі нашу замову позна. Таму прадукцыя прыйдзе, але са спазненнем. А па мужчынскай камандзе, яна таксама хутка стартуе на чэмпіянаце Еўропы, усё будзе добра.

— Выходзіць, дзяўчаты паехалі хто ў чым…

Ала Цяцерына: Калі гулялі адборачныя матчы
чэмпіянату свету, то ўсё атрымалі. Правялі ў той экіпіроўцы пару гульняў. А чаму дзяўчаты ў Мінску не атрымалі іншыя красоўкі, я не ведаю. Маглі ўзяць іх на базе. Нас папярэджвалі, што поўнай экіпіроўкі не будзе, але ўсё неабходнае маецца. У дадзенай сітуацыі праблема ўзнікла таму, што экіпіроўка затрымалася з-за размытнёўкі і іншых
бюракратычных працэдур. І ад таго, што валейбалісткі вырашылі напісаць пра адсутнасць красовак, машына раней не прыйдзе.

— У тым лісце напісана, што праблема з экіпіроўкай узнікла не ўпершыню.

Ала Цяцерына: Міністэрства спорту не экіпіруе як 
належыць нацыянальныя валейбольныя каманды. Шкарпэтак нават не далі. Усю ношу ўзвалілі на Беларускую федэрацыю валейбола, якая не мае спонсараў.
Таму мы ўвесь час у пазыках, шкада глядзець на нашага дырэктара Барыса Васільевіча (Батуру, па сумяшчальніцтве кіруе Мінаблвыканкамам). Ён, вядома, вырашае пытанні, дзякуй Богу. Але някепска было б мець два-тры генеральныя спонсары, якія б дапамагалі. А грошай трэба
шмат: ўсе каманды патрапілі на чэмпіянат Еўропы і свету. Небывалы поспех. Дзіры латаюцца за кошт унёскаў, удалых трансфераў.

— Няўжо беларускія валейбалісты гуляюць за бясплатна? Пра гэта таксама апавядаецца ў лісце. Гэта неверагодна!

Ала Цяцерына: У Федэрацыі няма грошай, каб усё было
годна. Згулялі нашы валейбалісты ўдала — і на прэміі грошай няма.
Паводле нашых законаў, прэмія можа быць, толькі калі ў фінале на чэмпіянаце Еўропы зоймеш месца на п’едыстале. Першае, другое, трэцяе. Але гэта неверагодны вынік. Якімі крытэрамі кіруецца Мінспорту, незразумела.

— Не можам уцяміць, як пры такіх умовах нашы прабіліся ў фінальныя стадыі чэмпіянатаў.
Ала Цяцерына: Усё здарылася насуперак логіцы і
ўмовам. У нас няма нават валейбольных залаў. Хакейных каробак шмат, а залы ў Мінску няма ніводнай. Каб праводзіць зборы валейбалістаў, мы едзем у Маладзечна. Залу там збудавалі добрую, але ёсць праблемы з 
пражываннем і харчаваннем.

— На валейбол у нас рэдка звяртаюць увагу. Хоць у 
той жа Польшчы гэты від спорту, відаць, на ўсіх тэлеканалах штодня. Хто гуляе ў той жа мужчынскай зборнай Беларусі, за якую вы адказваеце?

Ала Цяцерына: Напрыклад, Алег Ахрэм, які выступае ў
Польшчы. Ён штогод атрымлівае званне найлепшага гульца іх чэмпіянату. Ён там зорка-прызорка, яго пазнаюць паўсюль. Наш Антановіч Сяргей гуляе ў Турцыі, яму зноў працягнулі кантракт. У зборнай шмат гульцоў з «Шахцёра» (Салігорск), які гуляе ў расійскай Суперлізе. А большасць нашых гульцоў усё ж з мінскага «Будаўніка». Трэнер у нас Сідзельнікаў — з 
Расіі. Ён зборную рыхтаваў чатыры гады, і ўсё ж яны выйшлі ў фінал чэмпіянату Еўропы. Упершыню ў гісторыі. А пасля будзе другі этап кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

— Колькі зарабляюць у жаночай зборнай? Скажам, валейбалісткі, якія гуляюць у Беларусі.

Ала Цяцерына: Я не ведаю. Магчыма, тысячы па дзве
долараў. Што тычыцца мужчын, то ў Беларусі ёсць гульцы, якія зарабляюць і 6 тысяч долараў. За мяжой — яшчэ больш. Хоць і да нас прыязджаюць з Еўропы ў Беларусь зарабляць грошы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць