Эканоміка11

Нацбанк рэкамендуе банкам вырашаць праблемы з ліквіднасцю шляхам продажу валюты

Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе камерцыйным банкам вырашаць праблемы з недахопам рублёвай ліквіднасці шляхам продажу валюты.

«Будуць захаваныя жорсткія падыходы Нацыянальнага банка ў частцы давання банкам грашовых сродкаў. У сувязі з гэтым банкам варта арыентавацца на вырашэнне праблем з ліквіднасцю пераважна шляхам больш актыўнага прыцягнення сродкаў ад кліентаў, продажу ўласнай валюты, якая ў многіх банкаў сёння размешчана ў замежных банках, гэта значыць падтрымліваюць эканоміку іншых краін», — заявіў падчас пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка начальнік Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Дзмітрый Калечыц, тэкст выступлення якога апублікаваны ў жнівеньскім нумары «Банкаўскага весніка».

Зараз на фоне жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, якую праводзіць Нацбанк, у банкаўскім сектары назіраецца дэфіцыт рублёвай ліквіднасці.

У сувязі з гэтым працэнтная стаўка па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах дасягнула па стане на 11 верасня 62,6% (супраць 39,2% у пачатку верасня).

Тым не менш у другім паўгоддзі з мэтай выхаду на запланаваны ўзровень інфляцыі Нацбанк Беларусі мае намер захаваць жорсткую грашова-крэдытную палітыку.

«У другой палове 2013 года для дасягнення мэтавага параметру па інфляцыі (не больш за 0,8% у сярэднім за месяц), забеспячэння стабільнай сітуацыі на валютным і дэпазітным рынках і ў цэлым для падтрымання збалансаванасці эканомікі Нацыянальны банк працягне правядзенне жорсткай манетарнай палітыкі», — заявіў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, працэнтная палітыка будзе скіраваная «на падтрыманне станоўчых у рэальным выражэнні працэнтных ставак у эканоміцы, якія забяспечвалі б устойлівы прыток рублёвых дэпазітаў у банкаўскі сектар».

Як паведамлялася раней, беларускія банкі, улічваючы існуючы дэфіцыт рублёвай ліквіднасці, з 11 верасня сталі рэзка ўзнімаць стаўкі па рублёвых дэпазітах насельніцтва.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?49

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі31

ЗША не далучаюцца да Ізраіля ў вайне з Іранам2

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана2

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць