Грамадства11

Андрэя Пачобута вызвалілі ад пакарання

23 верасня суд Ленінскага раёна Гродна пераглядаў справу журналіста Андрэя Пачобута, асуджанага за «паклёп на прэзідэнта». Было прынята рашэнне вызваліць журналіста ад пакарання.

Гаворка ідзе пра рашэнне суддзі Віталя Ляцко ад 5 ліпеня 2011 г., які прызнаў Пачобута вінаватым у парушэнні ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса і пакараў трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. 20 верасня скончыўся перыяд адтэрміноўкі пакарання.

— Безумоўна, я задаволены з таго, што цяпер змагу выязджаць за мяжу і не маю ніякіх абавязкаў стала адзначацца ў міліцыі. Разам з тым, я па-ранейшаму лічу прысуд у дачыненні да сябе цалкам незаконным, — зазначыў журналіст у гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ». — Цяпер мне неабходна зрабіць візу, і я адразу ж планую наведаць рэдакцыю «Gazety Wyborczej» у Варшаве.

Паводле абвінавачання, на працягу 2010—2011 гг. Андрэй Пачобут «паклёпнічаў» на А. Лукашэнку на старонках «Gazety Wyborczеj», сайта «Белорусский партизан» і свайго блогу poczobut.livejournal.com. Аналізавалі «крымінальныя» тэксты Пачобута выкладчык-філолаг Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Нікіценка і двое супрацоўнікаў аддзела ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама — Павел Скрабко (загадчык) і Віктар Жалезняковіч (адказны за працу са СМІ).

А. Пачобута вызвалілі ў зале суда 5 ліпеня, але пад падпіску аб нявыездзе (з 6 красавіка 2011 г. журналіста ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы № 1). Пачобут не прызнаў сябе вінаватым і паспрабаваў абскардзіць рашэнне суда. 20 верасня 2011 г. Гродзенскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста, і рашэнне набыло законную сілу.

Яшчэ адну крымінальную справу (паўторны паклёп на кіраўніка дзяржавы, ч. 2 арт. 367 КК РБ) завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку 2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях журналіста складу злачынства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне1

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава28

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць