Усяго патроху33

Брытанскага прэм'ера абвінавацілі ў тым, што ён не любіць свайго ката

Журналіст лонданскай газеты The Evening Standard у сваёй кнізе абвінаваціў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана ў нелюбові да свайго ката Лары, які трапіў у рэзідэнцыю на Даўнінг-стрыт з прытулку для жывёл «Баттерс».

Паводле журналіста, кот быў проста інструментам піяру, а на самай справе сям'я прэм'ера яго цярпець не можа.

Згадванне аб Лары ў кнізе Мэцью Д'Анконія «In It Together: The Inside Story of the Coalition Government», прысвечанай непублічнаму жыццю ўрада Вялікабрытаніі, выклікала ў карыстальнікаў інтэрнэту абурэнне абыякавым стаўленнем Кэмерана да ката.

У краіне нават стартавала Twitter-кампанія пад лозунгам «Выратуем Лары» (# SaveLarry).

Аднак на Даўнінг-стрыт паспяшаліся усіх супакоіць.

«Гэта абсалютна не так. Усе ў доме любяць ката і выдатна з ім абыходзяцца», — перадае Orange News словы прадстаўніка рэзідэнцыі.

А сам брытанскі прэм'ер у Twitter заявіў літаральна наступнае: «Мы з ім цалкам цудоўна ладзім. І дзеці яго любяць».

Дарэчы, па дадзеных букмекерскай канторы Ladbrokes Лары ўладкаваўся на Даўнінг-стрыт, 10 яшчэ больш трывала, чым сам Дэвід Кэмеран.

«Папулярнасць прэм'ер-міністра зноў упала, і мы думаем, што кот «перажыве» яго ў рэзідэнцыі», — цытуе BBC прадстаўніка Ladbrokes.

Нагадаем, што ў верасні мінулага года ката Лары звольнілі з пасады мышалова, бо за паўтара года кар'еры злавіў толькі адну мыш, а большую частку часу спаў, дазваляючы грызунам разгульваць па доме на вачах у ўсёй сям'і.

На вакантную пасаду прынялі котку міністра фінансаў, чый офіс знаходзіцца ў суседнім будынку, але Лары вырашыў даказаць сваю баяздольнасць і проста на вуліцы зладзіў такую бойку з суседкай, што разнімаць іх давялося паліцыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць