Літаратура5454

Святлана Алексіевіч – чацвёртая ў букмекераў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Дзве аўтарытэтныя брытанскія букмекерскія канторы (unibet.co.uk і 888sport.com) прымаюць стаўкі на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

У абодвух спісах надзвычай высокае месца займае беларуска Святлана Алексіевіч. У прагнозах букмекераў яна займае чацвёртае месца. Стаўкі на яе прымаюцца з каэфіцыентам 9 да 1.

Не так даўно выйшла новая кніга Святланы Алексіевіч «Час second hand». Кніга пабачыла свет па-расейску, па-шведску, па-нямецку. Па-беларуску частка кнігі выходзіла ў часопісе «Дзеяслоў». На гэтую кнігу атрыманая выдатная крытыка ў свеце.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 ва ўкраінскім Івана-Франкоўску. Скончыла школу ў Петрыкаўскім раёне.

Аўтар дакументальных кніг «У вайны — не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» і інш.

Лідзіруе ж 64-гадовы японскі пісьменнік Харукі Муракамі (4 да 1). Ён папулярны і ў Беларусі. Муракамі аўтар такіх раманаў, як «1Q84», «Кафка на пляжы», «Нарвежскі лес», «Дэнс, Дэнс, Дэнс», «Слухай песню ветра». Аднак Нобелеўскую прэмію летась ужо атрымліваў аўтар з Азіі – кітаец Мо Янь.

На другім месцы аказалася амерыканская аўтарка Джойс Кэрал Оўтс (8 да 1). Найбольш пладавіты перыяд творчасці пісьменніцы прыйшоўся на 1960-ыя. Тады яна стварыла раманы «Ашаламляльнае падзенне», «Сад радасцяў зямных», «Іх жыцці». Адзін з апошніх раманаў Оўтс быў напісаны ў 2000-м, называўся «Бландзінкі», прысвечаны Мерлін Манро.

Амерыканская літаратура вось ужо 20 гадоў не атрымлівала Нобелеўскую ўзнагароду.

На трэцім месцы вугорскі аўтар Петэр Надаш (9 да 1). Сёлета па-беларуску выйшаў ягоны раман «Канец адной сямейнай сагі». Праўда, пераклад рабіўся не з мовы арыгіналу, а польскай.

За Алексіевіч у спісе аказаліся галандзец Сейс Ноотэбоом, албанец Ісмаіл Кадарэ, італьянец Умберта Эка, сірыец Адоніс.

Імя лаўрэата будзе названа 10 кастрычніка.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць