Сёння раніцай многія беларускія СМІ надрукавалі артыкул міністраў замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага і Швецыі Карла Більта. Матэрыял прысвечаны пяцігоддзю праграмы «Усходняе партнёрства».
Сярод іншага ў артыкуле быў наступны радок: «Пяць гадоў пазней, напярэдадні трэцяга саміта Усходняга Партнёрства ў Вільні, мы разам з іншымі высокапастаўленымі асобамі са Швецыі і Польшчы адправімся ў вандроўку ва ўсе сталіцы Усходняга Партнёрства: Кішынёў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Мінск».
«Гэта памылка. Яны не плануюць візіт у Мінск», - паведамілі «НН» у пасольстве Польшчы.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары