Меркаванні2323

Мараторый на крытыку асоб, крытыкуем ідэі!

Артыкул Пётры Мурзёнка з Таронта (Канада) у працяг дыскусіі, якую распачаў сп. Сідарэвіч наконт артыкула сп. Мілінкевіча аб дыялогу Еўрапейскага Саюза з беларускімі уладамі.

Тон артыкула сп. Сідарэвіча наконт прапаноў сп. Мілінкевіча аб дыялогу Еўрапейскага Саюза з беларускімі уладамі, падаецца абсалютна непрымальным — возьмем толькі пару вытрымак з яго: «Прачытаўшы адно загаловак, я ўжо ведаў, што будзе напісана ў артыкуле Аляксандра Мілінкевіча»; «Я не чытаў артыкула Вітальда Юраша, але спадзяюся, што Мілінкевіч адэкватна пераклаў тэрміны, якімі карыстаецца польскі дзеяч». Вось так, не чытаў, а ўжо ведаў… не чытаў, але спадзяецца… На гэтым крытыка прапаноў сп. Мілінкевіча заканчваецца і пачынаюцца разважанні пра сітуацыю часоў Краўчанкі (варшавізацыя, фінляндызацыя), і пра сітуацыю, якая ёсць.

У артыкуле ж сп. Мілінкевіча даецца аналіз рэальнай сітуацыі і штосьці прапаноўваецца на будучыню, чаго ў сп. Сідарэвіча няма - у сп. Сідарэвіча ёсьць толькі надзея, што ў Расіі адбудзецца дэмакратызацыя і, відаць, тады ў Беларусі ўсё будзе добра.

Гэты каментар не пра тое, хто правы і хто вінаваты, а пра карэктнасць адносін сярод асоб беларускай эліты, калі яны сябе да гэтай катэгорыі залічаюць.

Падаецца, што на самай справе ідзе спрэчка паміж усходнікамі і заходнікамі. Паводле нядаўняга апытання беларусы падзяляюцца прыблізна пароўну - па 37% за далучэнне да Еўрапейскага саюза ці да Еўразійскага саюза. Як знайсці падыходы і шляхі, каб змясціць ці сумясціць гэтыя прапорцыі, калі гэта пойдзе на карысць Беларусі, вось аб чым трэба спрачацца.

Для таго каб у Беларусі адбыліся змены, не трэба чакаць дэмакратызацыі Расіі. Там поўна сваіх праблемаў: узяць хаця б праблемы, звязаныя з ксенафобіяй. Да таго ж, Беларусь гістарычна развівалася іншым шляхам і, належачы да ўсходнееўрапейскай, а не да еўразійскай цывілізацыі, мусіць яго працягваць.

У нядаўнім артыкуле сп. Абламейкі «Далёка нам яшчэ да той Беларусі…» вялася падобная размова аб культуры адносін і культуры іерархічных адносін сярод беларусаў і да тых беларусаў, якія ўжо ўнеслі свой уклад у развіццё беларускасці ці працягваюць гэта рабіць. Артыкул канчаецца словамі «Далёка нам яшчэ да нармальнай Беларусі…»

Пытаньне карэктных узаемадносін не такое простае на першы погляд, гэта не пытанне этыкі ці хаця б, на першым узроўні, этыкету. Гэта, магчыма, і пытанне амбіцый, і індывідуалізацыйныя, спецыфічныя характарыстыкі ўсіх беларусаў (не толькі беларусаў-лідараў), якія не дазваляюць працаваць калектыўна, у камандзе. Кожны цягне коўдру на сябе.

У сувязі з гэтым прапануецца усталяваць МАРАТОРЫЙ на беспадстаўную персанальную крытыку сярод прадстаўнікоў беларускай эліты ва ўсіх даступных сродках масавай інфармацыі. Крытыкуем ідэю, а не асобу.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа38

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі2

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі16

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць60

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа38

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць