Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас двухбаковай сустрэчы пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета 24 кастрычніка ў Мінску коратка абмеркавалі сітуацыю з «Уралкаліем», паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
«Яна (сітуацыя з «Уралкаліем») коратка закраналася», — цытуе Пяскова РІА Новости.
Агенцтва таксама ўдакладняе, што двухбаковыя перамовы Пуціна з Лукашэнкам прайшлі позна ноччу.
Каментары