Грамадства1414

Як выглядае камера асуджаных на смерць?

На Youtube зьявіўся трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня» — рэлігійны: «Чалавек ня мае права забіраць Жыцьцё іншага чалавека, якое даў Бог».

Пра сьмяротнае пакараньне с пункту гледжаньня хрысьціянскай этыкі разважаюць праваслаўны сьвятар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У фільме скарыстаныя кадры зь 5-га Сусьветанага Кангрэсу супраць сьмяротнага пакараьння ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музэю генацыду (Вільня), а таксама з камэры сьмяротнікаў у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Таксама цытуецца пасланьне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусьветнага Кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня: «Пакараньне сьмерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец для злачынцы задумацца над сваімі правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасьць».

Гэты фільм быў прэзэнтаваны на 3-м Беларускім праваабарончым форуме, які праходзіць зараз у Вільні на панэлі супраць сьмяротнага пакараньня і быў зь цікавасьцю сустрэты яго ўдзельнікамі.

Як адзначае сайт Вясны, Рэжысэр фільма Віктар Трацякоў паведаміў, што «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», — гэта вынік супольнай працы дакумэнталістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе зь фільму «Прычына сьмерці — прочырк», прысьвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных сьмерцю».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

Ценявы флот Пуціна пад пагрозай — 14 краін Еўропы хочуць заблакаваць яго ў Балтыйскім моры5

Пасля ДТЗ пасажырка выйшла з разбітай машыны, і яе насмерць збіў мікрааўтобус4

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе25

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай21

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць