Свет11

АБСЕ назвала выбары ў Грузіі празрыстымі

Кандыдат ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара» Георгі Маргвелашвілі захоўвае лідэрства на выбарах прэзыдэнта Грузіі, якія адбыліся 27 кастрычніка.

Паводле ЦВК краіны, пасьля апрацоўкі больш як 90 адсоткаў пададзеных на выбарах бюлетэняў, Маргвелашвілі набірае больш за 62 адсоткі галасоў выбаршчыкаў, паведамляе радыё «Свабода».

За яго бліжэйшага суперніка, кандыдата ад апазыцыйнага «Адзінага нацыянальнага руху» Давіда Бакрадзэ прагаласавалі каля 22 адсоткаў, а лідэра партыі «Дэмакратычны рух – адзіная Грузія» Ніно Бурджанадзэ падтрымалі крыху больш за дзесяць адсоткаў выбаршчыкаў.

Для перамогі ў першым туры кандыдату ў прэзыдэнты трэба набраць 50 адсоткаў плюс адзін голас. Давід Бакрадзэ ужо павіншаваў Маргвелашвілі і заявіў, што, як лідэр апазыцыі, гатовы супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам і ўрадам краіны.

Між тым, Ніно Бурджанадзэ выказала незадаволенасьць працэсам галасаваньня. У яе штабе абвінавацілі прадстаўнікоў Маргвелашвілі і Бакрадзэ ў спробе сфальсыфікаваць выбары.

ЦВК Грузіі, у сваю чаргу, заяўляе, што на прэзыдэнцкіх выбарах не было сур'ёзных парушэньняў, яны адбыліся ў канкурэнтных умовах, выбаршчыкі свабодна выказалі сваю волю. Яўка склала амаль 47 адсоткаў.

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што выбары былі «станоўчымі і празрыстымі».

Жаао Саарэш, кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ, заявіў, што «сумленныя выбары» паказваюць, што «дэмакратыя ў Грузіі становіцца больш сталай».

Георгі Маргвелашвілі выступае за працягу курсу на збліжэньне з ЗША і ЭЗ, зьяўляецца праціўнікам незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, але адначасова прыхільнікам нармалізацыі адносін з Расеяй.

Каментары1

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць