Улада33

Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць лукашэнкаўцаў

Еўрапейскі саюз 29 кастрычніка працягнуў санкцыі адносна лукашэнкаўцаў да 31 кастрычніка 2014 года, паведамляе прэс-служба Рады ЕС.

«У адпаведнасці са штогадовым аглядам сёння Савет працягнуў абмежавальныя меры Еўрасаюза адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2014 года, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта адбылося ў сувязі з тым, што палітычныя вязні дагэтуль не вызваленыя, а паляпшэнняў у сферы павагі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца». 

Таксама адзначаецца, што ЕС захавае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, накіраваную на забеспячэнне выканання правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у краіне. 

Як адзначаецца ў паведамленні, пасля перагляду санкцый у спісе асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые фінансавыя сродкі ў ЕС павінны быць замарожаныя, 232 прозвішчы. Акрамя таго, санкцыі працягваюць дзейнічаць адносна 25 беларускіх прадпрыемстваў. 

Рашэнне Рады і спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія трапляюць пад дзеянне санкцый, будзе апублікаваны 30 кастрычніка ў Афіцыйным часопісе ЕС. 

Нагадаем, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Майра Мора, выступаючы 28 кастрычніка на міжнароднай канферэнцыі «Стратэгіі будучай палітыкі ЕС адносна Беларусі» ў Вільні, паведаміла, што ў спіс будуць дабаўленыя тры новыя прозвішчы.

Пры гэтым, паводле яе слоў, Рада вырашыла, што «больш няма прычын для знаходжання ў спісе 13 чалавек і пяці прадпрыемстваў». Аднак Мора не стала ўдакладняць, каго менавіта дабавяць і выключаць са спісу. 

«Хацела б дакладна абазначыць, што гэтае рашэнне (аб адмене санкцый супраць шэрагу асоб.) не азначае змянення палітыкі ЕС адносна Беларусі. ЕС працягне палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з краінай», — сказала Мора.

Да сённяшняга дня пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС траплялі 242 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. Візавыя санкцыі ў дачыненні да міністра замежных спраў Уладзіміра Макея часова прыпыненыя.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць