Грамадства1111

На «Белсат» падалі ў суд

Уласнік Андрэй Белякоў беларускага ўнітарнага прадпрыемства «БЕЛСАТплюс» сцвярджае, што тэлебачанне «Белсат» незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Суд мае адбыцца ўжо 11 лістапада у Менску, паведамляе сайт belsat.eu.

Уладальнік таварнага знаку «Белсат» займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання і прадае радыётэхнічнае абсталяванне. Паўстала яна ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысянкова і тады называлася «Хайтэх-маркет».

У траўні 2006 года ўжо было вядома пра тое, што паўстае наш канал і мае назву «Белсат ТВ». Праз месяц уласнік кампаніі «Хайтэх-маркет» Сяргей Лысянкоў аддаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяняе назву на Унітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТплюс», а ў 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з’яўляецца слова ТВ, што праўда, выключна кабельнае.

«Такія супадзенні бываюць толькі ў казках», – каментуе дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Аднак нашае тэлебачанне зарэгістраванае ў Польшчы, таксама, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, таксама і тэлебачанне не транслюем з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і знак – не падпадаем пад юрысдыкцыю беларускага права.

Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» («Belsat TV»), а гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства – як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі № 190991566).

Наш тэлеканал атрымаў позву 5 лістапада, а судовае паседжанне прызначанае ўжо на панядзелак 11 лістапада ў Вярхоўным суддзеа 10:00. Сёння ў Беларусі афіцыйны выходны, а таму знайсці ды афіцыйна аформіць прадстаўніка каналу, які будзе рэпрэзентоўваць «Белсат» на судзе, надзвычай цяжка.

11 лістапада – у Польшчы Дзень Незалежнасціды таксама афіцыйны выходны. У сувязі з гэтым «Белсат» звяртаецца ў суд з просьбаю перанесці судовае паседжанне.

«Відавочна нам намагаюцца ўскладніць існаванне. У Еўразвязе ўсе вельмі лічацца з літараю закону, асабліва з аўтарскімі правамі, таму ўлады Беларусі намагаюцца стварыць уражанне, што мы працуем не ў згодзе з законам.

Таксама, я мяркую, вырак у такой справе будуць выкарыстоўваць, каб чарговы раз адмовіць нам у акрэдытацыі», – каментуе позву дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Фірма, якая падала ў суд на «Белсат ТВ», не хоча грашовай кампенсацыі. Яе адзінае патрабаванне, каб спадарожнік «Astra» прыпыніў трансмісію сігналу тэлебачання «Белсат».

«Белсат» транслюецца са спадарожніку «Astra 4A» (ранейшая назва – «Sirius 4»), пазіцыя 4,8?E [1], палярызацыя H [2], частата 12 380 МГц, штодзённа з 7:00

Каментары11

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны32

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы31

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць