Эканоміка33

Сітуацыя ў дрэваапрацоўчай галіне як дыягназ беларускай мадэлі — эксперты

Сітуацыя ў дрэваапрацоўчай галіне паказвае неэфектыўнасць беларускай эканамічнай мадэлі ў цэлым, і кадравыя перастаноўкі няздольныя змяніць сітуацыю. 

Такую думку выказалі БелаПАН эксперты, каментуючы сённяшнія адстаўкі шэрагу чыноўнікаў і даручэнні кіраўніка дзяржавы. 

Падчас наведвання ААТ «Барысаўдрэў» 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў урад і сваю адміністрацыю за сітуацыю ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, а таксама правёў шэраг кадравых перастановак. 

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур вызвалены ад пасады, кіраўніку адміністрацыі Андрэю Кабякову аб'яўлена строгая вымова. Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура адхілены ад пасады і прызначаны кіраўніком «Барысаўдрэва».

Вызвалены ад пасады і старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандр Пераслаўцаў. Кіраўніку Камітэта дзяржкантролю даручана правесці праверкі ў галіне, паводле вынікаў якіх могуць быць распачатыя крымінальныя справы.

Эканаміст Леанід Заіка назваў тое, што адбылося, «сапраўдным разгонам». «Губернатара вобласці паслалі працаваць дырэктарам нейкага дрэваапрацоўчага прадпрыемства, гэта ж смешна. 

Тое, што здарылася сёння, — гэта вынік таго, што ВУП узрос усяго на 1%, экспарт упаў на 20%, прамысловая вытворчасць знізілася на 15%. Усё гэта выклікана складанай эканамічнай сітуацыяй у краіне», — падкрэсліў Заіка.

«У нас поўны правал па ўсёй макраэканоміцы, але хто гэтым будзе займацца? Наша кіраўніцтва не разумее, куды ўвесь свет рухаецца», — мяркуе эканаміст. На думку палітолага Валерыя Карбалевіча, сённяшнія адстаўкі «звязаны з неэфектыўнасцю той сацыяльнай мадэлі, якая існуе ў Беларусі».

«Размова ідзе пра тое, што мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай галіны не рэалізуецца ў тым выглядзе, у якім была запланаваная», — дадаў ён. Карбалевіч нагадаў, што яшчэ ў канцы мінулага года быў выданы дэкрэт прэзідэнта аб забароне звальненняў з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

«Гэты дэкрэт быў выкліканы надзвычайнай сітуацыяй — грошы на мадэрнізацыю галіны былі выдзелены, знішчаны, а мадэрнізацыю не правялі. Каб выратаваць сітуацыю, давялося ісці на такія крайнія меры», — зазначыў эксперт. 

Тады ж, дадаў ён, былі названыя новыя тэрміны завяршэння мадэрнізацыі. «Тэрміны закончыліся — вынікаў зноў няма, таму Лукашэнка знайшоў крайніх.

Год таму, нагадаю, таксама былі адстаўкі і звальненні. Сістэма не працуе, і ад змены кадраў і адставак ніякага выніку не будзе», — падкрэсліў Карбалевіч. 

На яго думку, прыклад дрэваапрацоўчай галіны адлюстроўвае неэфектыўнасць беларускай сацыяльнай мадэлі ў цэлым. 

«Сама ідэя мадэрнізацыі без сур'ёзных разлікаў, без пошуку новых рынкаў збыту, пошуку дадатковых сродкаў з'яўляецца бесперспектыўнай, — упэўнены эксперт. — У далейшым зноў будуць знойдзены крайнія, вінаватыя ў непаспяховасці мадэрнізацыі як у дрэваапрацоўчай галіне, гэтак і ў эканоміцы краіны».

Краіне неабходныя глыбокія рэформы, заявіў Карбалевіч. «Але пытанне іх правядзення будзе залежаць ад таго, ці знойдуць улады знешнія крыніцы фінансавання і наколькі доўга гатова цярпець насельніцтва. 

Калі Расія дасць чарговы крэдыт, то пра рэформу можна будзе забыць на нейкі час. Калі не дасць — на нейкія меры давядзецца ісці. Але пры гэтым яшчэ невядома, як насельніцтва адрэагуе на магчымыя цяжкасці», — прагназуе палітолаг.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары2

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць