Здарэнні66

Крымінальная справа на «Мастоўдрэве»: збудавалі ЦЭЦ, а яна не цягне

У сувязі з пастаўкай міні-ЦЭЦ у ААТ «Мастоўдрэў», якая не адпавядае заяўленым характарыстыкам, пракурорам Гродзенскай вобласці распачата справа на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік.

Паводле яго інфармацыі, крымінальная справа распачата ў дачыненні да кіраўніка камерцыйнай структуры ў Мінску, якая выконвала работы па праектаванні, пастаўцы і ўстаноўцы міні-ЦЭЦ у ААТ «Мастоўдрэў».

Як паведаміў Вячаслаў Ігнацік, паміж ААТ «Мастадрэў» і мінскай фірмай 31 жніўня 2004 года быў заключаны кантракт, паводле якога падрадчык па тэхнічным заданні замоўцы абавязаўся спраектаваць, паставіць і ўстанавіць паравы кацёл і турбіну супрацьціску з камплектам неабходнага абсталявання (міні-ЦЭЦ).

Пасля выканання ўсяго комплексу работ ААТ «Мастоўдрэў» заплаціў замоўцу больш як 10 млрд. рублёў.

Аднак потым высветлілася, што на ўзгоднены бакамі ў тэхзаданніі паказчык электрычнай магутнасці ЦЭЦ не выйшла. Прычына — устаноўленае абсталяванне не адпавядае заяўленым пастаўшчыком праектным характарыстыкам, мае шмат канструктыўных недахопаў. Пры гэтым выкіды дымавых газаў і іншых прадуктаў гарэння ў атмасферу перавышаюць норму больш як у 2 разы.

«Гэтыя акалічнасці ў сукупнасці ўяўляюць сабой значную пагрозу належнаму цеплазабеспячэнню райцэнтра ў ацяпляльны перыяд і негатыўна адбіваюцца на экалагічнай сітуацыі ў Мастах», — сказаў прадстаўнік абласной пракуратуры.

Паводле слоў Вячаслава Ігнаціка, з-за таго, што да гэтага часу ўстаноўленае абсталяванне не забяспечвае дасягненне праектнай магутнасці, ААТ «Мастоўдрэў» штомесяц нясе значныя матэрыяльныя страты, звязаныя з недаатрыманнем электраэнергіі і неабходнасцю ўхіляць тэхнічныя непаладкі. Так, яго расходы на выкананне рамонтных работ у дачыненні да пастаўленага падрадчыкам абсталявання з сакавіка 2008 года па чэрвень 2012 года склалі больш як 200 млн. рублёў.

Для расследавання крымінальная справа накіравана ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць