Афіша

«Першапачатак». Прэзентацыя календара да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў — 27 лістапада

27 лістапада 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя календара «Першапачатак» і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да 80-годдзя з дня заснавання ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

У імпрэзе возьмуць удзел:
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў, Старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастакВалеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара «Першапачатак» Ірына Хадарэнка;

А таксама ўдзельнікі календара, пісьменнікі: 
Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка і фольк-гурт «Alta Mente».

Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Фотамастацкі праект «Першапачатак» скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». У календары 13 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўленая ўнікальная экспазіцыя, падрыхтаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава,Ніла Гілевіча.

Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс «Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін» Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік «Сказа пра Лысую Гару», рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы «Таварыш» 1947 г.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Макаёнка, Пімена Панчанкі, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Фотавыстава «Першапачатак» і экспазіцыя да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для наведвання з 21 лістапада. Музей працуе штодзень з 11:00 да 19:00.

Даведка па тэл. +375 17 327-43-22, 327-48-27.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць