Улада4545

Лукашэнка: Беларусь гатова на любыя крокі для нармалізацыі адносінаў з ЕС

Беларусь гатова на любыя захады для нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае БелТА.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «да нас не можа быць ніякіх прэтэнзій у плане нармалізацыі гэтых адносін».

«Я не хачу сказаць, што мяч на вашым баку — гэта журналісцкі штамп. Але ён сапраўды на вашым баку».

«Мы шчыра зацікаўлены ў развіцці добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. Гэта абумоўлена не толькі геаграфічнай, гістарычнай, культурнай блізкасцю, але і неабходнасцю прыняцця сумесных захадаў рэагавання на рэгіянальныя выклікі і пагрозы», — дадаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што плённая праца па гэтых і іншых напрамках магчымая выключна на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі.

«У нас занадта шмат знешніх пагроз. Давайце разам падумаем, як супрацьстаяць ім, а не скоса глядзець адзін на аднаго. Гэта ні ў вашых інтарэсах, ні ў нашых», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, прагматычны падыход і нацэленасць на пазітыўны вынік дазволяць бакам дасягнуць многага ў самых розных сферах. Гэта, адзначыў Лукашэнка, у роўнай ступені ставіцца як да ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам у цэлым, так і да двухбаковых адносін з Францыяй, Нідэрландамі, Іспаніяй і Славеніяй, чые паслы ўручылі сёння даверчыя граматы.

Як вядома, прадстаўнікі ЕС на розных узроўнях неаднаразова заяўлялі, што дыялог паміж Мінскам магчымы толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

Каментары45

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць