У Мінску прайшоў беларускамоўны ранішнік «Яліначка для самых маленькіх».
Гасцей забаўлялі калядоўнікі з казой і мядзведзем (гурт «Vuraj»), мудрая Мама-му і непаседа-крумкач. І канешне ж, Дзядуля Мароз.
«Наша Ніва» пагутарыла з маленькімі і дарослымі ўдзельнікамі свята:
Беларускую «Ялінку» для дашкольнікаў ладзіць Наста Хоміч-Базар, дырэктарка творчай майстэрні Bazart.
Паколькі жадаючых шмат, ранішнік праводзіцца двойчы. Таму хто не паспеў сёння, яшчэ мае шанец патрапіць на «Яліначку для самых маленькіх» у нядзелю 22 снежня (кавярня Loft, П.Броўкі, 22). Пачатак - у 11:30.
-
Максім Знак апублікаваў свае музычныя запісы на стрымінгах
-
Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч
-
Прыцкераўская прэмія 2026 года дасталася чылійцу, які стварае міражы. Яго эстэтыка крохкасці перамагла манументальны пафас
Каментары