Улада33

Касьцёл ня хоча заставацца на вуліцы Савецкай

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк: Неяк не выпадае, каб касьцёл быў на вуліцы Савецкай,15.

7 кастрычніка падчас імшы ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены пробашч, ксёндз‑магістар Уладзіслаў Завальнюк заклікаў вернікаў зьвярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай далучыць касьцёл да будучай вуліцы Эдварда Вайніловіча.

Нядаўна з прапановы ксяндза Уладзіслава Завальнюка менскія ўлады прынялі рашэньне перайменаваць вуліцу Бэрсана, якая знаходзіцца побач з касьцёлам, у вуліцу Эдварда Вайніловіча.

Эдвард Вайніловіч — вядомы пры канцы ХІХ — на пачатку ХХ стагодзьдзя абшарнік і мэцэнат, які падтрымліваў беларускі незалежніцкі рух, 11 чэрвеня мінулага году быў перапахаваны ў менскім касьцёле сьвятых Сымона й Алены. За свае грошы Вайніловіч пабудаваў у Менску гэты касьцёл у 1910 годзе.

У выніку рашэньня ўладаў Чырвоны касьцёл застаўся на вуліцы Савецкай, 15.

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк сказаў, зьвяртаючыся да вернікаў:

«Дакумэнту пакуль на руках у нас няма. Але я раюся з вамі. Неяк не выпадае, каб касьцёл быў на вуліцы Савецкай,15. Ці не варта каб касьцёл меў адрэсу Эдварда Вайніловіча, №1. І каб уніз ішла гэтая вуліца, як ішла вуліца Бэрсана.

Я думаў, што будзе Савецкая перайменавана ў вуліцу Вайніловіча. Але раз так, тады давайце зноў напішам у гарвыканкам. У нас касьцёлы — у ЖЭСах. А ў касьцёлах — музэй, архіў. Усё навыварат. Дык каб ня выйшла так, каб вуліца Вайніловіча была паблізу, а касьцёл, які ён пабудаваў, застаўся на Савецкай. Неяк ня так. Тады, калі вы жадаеце, зьвяртайцеся.

Дай Божа, каб наша сьвятыня была №1 на вуліцы Вайніловіча».

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары3

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць