Журналіст Міхаіл Лявонцьеў зойме пасаду віцэ-прэзідэнта па піяры ў «Роснефці». Аб гэтым 8 студзеня паведамляе на сваім сайце газета «Коммерсант» са спасылкай на ананімныя крыніцы.
Ні Лявонцьеў, ні прадстаўнікі кампаніі гэтую інфармацыю афіцыйна не пракаментавалі.
Журналіст будзе курыраваць дэпартамент інфармацыі і рэкламы. Гэты дэпартамент узначальвае Уладзімір Цюлін, які раней быў галоўным рэдактарам РЕН ТБ.
Крыніцы газеты адзначылі, што паміж Лявонцьевым і прэзідэнтам «Роснефці» Ігарам Сечыным «даўнія прыяцельскія адносіны».
Да таго ж, па іх словах, Сечын любіць запрашаць на працу вядомых людзей.
Новая праца не перашкодзіць Лявонцьеву займацца яго цяперашнімі праектамі, адзначае «Коммерсант». У прыватнасці, журналіст працягне весці праграму «Однако» на «Першым канале» і кіраваць аднайменным часопісам.
Каментары