Грамадства1313

Інжынера «Магілёўаблаўтатранса» пакаралі за адказ на рускай мове

Пісьмовы зварот, які ён разглядаў, быў беларускамоўным.

Ігар Барысаў з Магілёва атрымаў адказ з «Магілёўаблаўтатрансу». Зь ліста вынікае, што вядучы інжынэр прадпрыемства Аржаньнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці. Яму абвешчаная заўвага за тое, што той на беларускамоўны зварот, дасланы Ігарам Барысавым, даў адказ на расейскай мове.

Два месяцы таму Ігар Барысаў даслаў зварот у «Магілёўаблаўтатранс» з нагоды таго, што ў Магілёве кіроўцы некалькіх аўтобусаў грамадзкіх маршрутаў мелі сьцяжкі Расеі на лабавым шкле свайго транспарту. У звароце ўтрымлівалася патрабаваньне прыбраць сьцяжкі.

«Адказ прыйшоў на расейскай мове. Аднак ён быў станоўчы, у ім сьцьвярджалася, што з кіроўцамі праведзеныя прафіляктычныя размовы, ім загадана прыбраць ня толькі сьцяжкі, але таксама эмблемы і вымпелы. А ў выпадку, калі яны не пагодзяцца гэта зрабіць, іх абяцалі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці.

Але мне не спадабалася тое, што я зьвяртаўся па-беларуску, а адказ прыйшоў на расейскай мове.

Я хацеў ісьці ў суд. Але мясцовыя праваабаронцы параілі зьвярнуцца спачатку ў вышэйстаячую інстанцыю. Тады я напісаў два лісты — у Міністэрства транспарту і ў Магілёўскі аблвыканкам. У лістах я зьвяртаў увагу на тое, што на беларускамоўны ліст прыйшоў расейскамоўны адказ», — кажа Ігар Барысаў.

Ён адзначыў, што задаволены вынікам свайго звароту:

«Думаю, што наступным разам, калі прыйдзе зварот на беларускай мове, то гэтая службовая асоба будзе вымушаная адказваць па-беларуску, калі ня хоча быць пакаранай рублём. А наступны зварот ужо не за гарамі — я зноў стаў заўважаць расейскую сымболіку на лабавым шкле грамадзкага транспарту. Будзем такім чынам вучыць чыноўнікаў беларускай мове».

Каментары13

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы35

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць