Меркаванні

Карэн Сьцюарт: Мы павінны ўбачыць дзеяньне, а ня толькі словы

К. Сьцюарт: У траўні й красавіку мы бачылі першыя праявы зьменаў, калі ўлады вызвалілі трох палітзьняволеных перад плянаваным тэрмінам. У гэты ж час былі дазволеныя дзьве вялікія дэманстрацыі. Гэта дало нам надзею, але пасьля ўсё стала на ранейшае месца:

Ужо больш за паўгоду беларуская апазыцыя й эўрапейскія палітыкі актыўна спрабуюць схіліць улады Беларусі распачаць грамадзкі дыялёг у краіне. Аднак урад Беларусі ўпарта адмаўляецца праводзіць перамовы з Брусэлем пры пасярэдніцтве беларускай апазыцыі.

Тэме дыялёгу беларускіх уладаў з Эўропай была прысьвечаныя сустрэча інтэлектуалаў і палітыкаў у Кракаве, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня. Канфэрэнцыя адбывалася пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, польскіх, нямецкіх ды амэрыканскіх палітыкаў. У спатканьні ўзяла ўдзел і амбасадарка ЗША ў Менску Карэн Сьцюарт. Сп. Амбасадар пагадзілася адказаць на некалькі пытаньняў нашай радыёстанцыі. Зь ёю размаўляў Дзьмітры Гурневіч.

Сп. Амбасадар, ці заўважылі вы нейкія палітычныя зьмены ў Беларусі за апошнія паўгоду. Менавіта цягам гэтага часу пытаньне пра дыялёг сталася ключавым пунктам у адносінах Эўропы да Беларусі.

К. Сьцюарт: У траўні й красавіку мы бачылі першыя праявы зьменаў, калі ўлады вызвалілі трох палітзьняволеных перад плянаваным тэрмінам. У гэты ж час былі дазволеныя дзьве вялікія дэманстрацыі. Гэта дало нам надзею, але пасьля ўсё стала на ранейшае месца: улады не жадалі вызваліць больш палітвязьняў, наадварот працягвалі арыштоўваць апазыцыйных актывістаў. Таму пазыцыя ўлады не зьмянілася. Калі казаць пра апазыцыю, то я аптымістка — яны супрацоўнічаюць, распрацоўваць эканамічную плятформу, блізкую грамадзтву.

На сустрэчы ў Кракаве не было прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. На вашую думку, ці гэта не памылка — размаўляць пра дыялёг без аднаго з бакоў?

К. Сьцюарт: Вынікі такіх канфэрэнцыяў распаўсюджваюцца дзякуючы СМІ. І ўлады, і грамадзтва даведаюцца, пра што мы тут размаўляем. А сесьці разам мы зможам пасьля таго, калі ўбачым канкрэтныя прыклады палітычнай волі ўладаў да правядзеньня дэмакратычных рэформаў. Перад тым, як распачаць перамовы, мы павінны ўбачыць дзеяньне, а ня толькі словы. Менавіта таму мы патрабуем вызваліць палітвязьняў. Толькі тады мы зможам распачаць дыялёг.

Эўропа прапанавала беларускім уладам 12 пунктаў, рэалізацыя якіх значна дапамагла б Беларусі й адначасова палепшыла б стан грамадзтва. Як ЗША могуць паўплываць на зьмены ў Беларусі?

К. Сьцюарт: Мы будзем працягваць рабіць тое, што рабілі да гэтага часу. Я маю на ўвазе рэалізацыю праграмаў па падтрымцы незалежных СМІ, праграмы абмену, будзем падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі. А перамены ў Беларусі павінны рабіць самі беларусы, яны павінны выбіраць, як іx радзіма будзе разьвівацца. Мы будзем іх падтрымліваць, і рабіць тое, што ў нашай моцы.

Спадарыня K. Сьцюарт нарадзілася ў штаце Флярыда, кар’ерны дыпламат, была рэкамендавана прэзыдэнтам Бушам на пасаду амбасадара ў Беларусі 21 ліпеня 2006 года. На дыпляматычнай службе з 1977 году. Працавала ў Бангкоку, Шры‑Ланцы, Ісламабадзе, двойчы — у Лаосе.

Польскае радыё для замежжа

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць