Менская васьміклясьніца Ліяна Гумарава стала пераможцай конкурсу «Міні‑міс Сьвету». Яна апярэдзіла 36 суперніц з розных краін.

Ліяна Гумарава апярэдзіла 36 суперніц з розных краін. Яе строй Сіняй птушкі зь пёркамі й залатой дзюбай нікога не пакінуў абыякавым. А конкурсная песьня й творчая праца — ікебана зь беларускіх васількоў і рамонкаў скарылі міжнароднае журы.
Дзьмітры Калдун пасьля таго, як пачуў конкурсную кампазыцыю Ліяны, захацеў запісаць зь юнай прыгажуняй рок‑баляду.
На рахунку беларускіх харашунь ужо ёсьць перамогі на самых розных прэстыжных конкурсах. У 2006 годзе адзінаццаціклясьніца Кацярына Даманькова стала самай прыгожай мадэльлю сьвету, сёлета Вікторыя Махота заваявала другое месца на конкурсе «Супэрмадэль Сьвету». Ліяна ня супраць паўтарыць посьпех суайчыньніц. Ужо налета мянчанка хоча выступць на конкурсе «Міні‑міс Сусьвету» і плянуе паўдзельнічаць у адборы на дзіцячае «Эўрабачаньне». А пакуль — напружаны графік заняткаў па вакале й суткі, расьпісаныя па днях і начах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары