Штаб нацыянальнага супраціву ацэньвае колькасць актывістаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, у 1400 чалавек.
Як паведаміў каардынатар медыцынскай службы Штаба нацыянальнага супраціву Алег Мусій, такія дадзеныя на 20 студзеня.
Па словах Мусія, 2/3 актывістаў пацярпелі на вуліцы Грушэўскага.
У асноўным па меддапамогу звяртаюцца з прычыны параненняў ног і рук ад траўматычнаq зброі, а таксама асколачных параненняў.
Акрамя таго, 2 чалавекі 20 студзеня атрымалі траўмы вачэй, а з пачатку сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага такіх выпадкаў ажно 6.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары