Грамадства11

Суд пакінуў у сіле вырак Васілю Парфянкову

Мінскі гарадскі суд разгледзеў 28 студзеня касацыйную скаргу былога палітвязня Васіля Парфянкова на прыгавор суда Першамайскага раёна сталіцы ад 5 снежня 2013 года і пакінуў у сіле прыгавор першай інстанцыі.

Нагадаем, 5 снежня суд прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса): неаднаразовая няяўка для рэгістрацыі ў аддзяленне міліцыі, прыход дамоў пасля 20.00. Парфянкова прыгаварылі да года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.

Падчас сённяшняга судовага пасяджэння адвакат актывіста Вольга Безбародкіна заявіла, што рашэнне суда Першамайскага раёна з'яўляецца неабгрунтаваным, паколькі, на думку яе падабароннага, гэты прыгавор быў вынесены за актыўную грамадзянскую пазіцыю, а ў аснову судовага рашэння былі пакладзеныя толькі паказанні сведак — супрацоўнікаў міліцыі. Паводле слоў адваката, падчас суда першай інстанцыі яны настолькі «блыталіся ў паказаннях», што суду прыйшлося зачытваць іх словы.

Акрамя таго, адвакат заявіла хадайніцтва аб правядзенні стацыянарнай наркалагічнай экспертызы, паколькі, на думку Парфянкова, папярэдняе амбулаторнае абследаванне было праведзенае «чыста фармальна». Менавіта заключэнне гэтай лабараторнай экспертызы стала падставай для прызначэння Парфянкову прымусовых мер бяспекі і лячэння. Аднак суд адхіліў гэтае хадайніцтва.

У сваю чаргу, пракурор не згадзілася з довадамі абароны, заявіўшы, што суд першай інстанцыі поўна і ўсебакова даследаваў матэрыялы справы. Яна ўказала на тое, што бок абароны не аспрэчваў медыцынскае заключэнне лабараторнай экспертызы ў судзе першай інстанцыі.

Цяпер апазіцыйны актывіст утрымліваецца ў следчым ізалятары ў Жодзіне (Мінская вобласць). Праваабаронцы лічаць, што адбываць пакаранне ён будзе ў папраўчай калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць).

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў жніўні таго ж года асуджаны выйшаў на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Пасля гэтага былы палітзняволены неаднаразова праследаваўся з боку ўладаў.

Пераслед былога палітзняволенага праваабаронцы разглядаюць як помсту ўладаў і спробу ціску на грамадскіх актывістаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»27

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

Наш выхад з Данбаса не спыніць Пуціна: Зяленскі назваў чаканні ЗША недальнабачнымі2

Многія мужчыны з гадамі страчваюць сваю Y-храмасому. Гэта скарачае ім жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады4

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць