Грамадства33

Запавет Генадзя Грушавога

28 студзеня сышоў у лепшы свет заснавальнік Фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы.

Ён пакінуў свайму сябру Марату Гаравому (журналісту «Новага часу») свой запавет беларускаму грамадству. Запавет Генадзь Грушавы прасіў апублікаваць пасля свайго сыходу.

«Калі амаль пяць гадоў таму я даведаўся, што ў мяне лейкемія, — парушэнне структуры ДНК — я сказаў сабе: мне ў жыцці пашанцавала, бо я памру ад таго, з чым змагаўся ўсё жыццё.

Але я не дам Чарнобылю аніякіх шанцаў. Я хацеў бы скончыць жыццё на той бойцы, у якую ўступіў 26 красавіка 1986 года і на якой знаходжуся апошнія 27 гадоў.

Я з тымі, для каго працаваў пасля Чарнобыля. Мой сыход — лагічнае завяршэнне майго жыцця. Такі сыход дараваны мне Богам і лёсам. І я ўспрымаю яго як салдат на вайне, бо лепш загінуць падчас атакі на фронце, чым ад малярыі ў тылу. Быць можа сваім лёсам я каго-небудзь пераканаю, што ў Беларусі няма будучага, калі ігнаруюцца наступствы Чарнобыля. Нельга спадзявацца, што ад гэтай трагедыі можна схавацца ці ўцячы.

Вось чаму дзяржава павінна займацца Чарнобылем самым сур’ёзным чынам.

Толькі тады нацыя мае нейкую надзею на выратаванне. У свой час я змагаўся за постчарнобыльскую Беларусь. А сёння палова Еўропы змагаецца за мяне. Еўрапейцы даюць мне тыя лекі, якія я не мог даць хворым беларусам. І гэты аванс я павінен адпрацаваць напоўніцу…».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць