Меркаванні1212

Мацвей Ганапольскі: «Дождь» зачыняюць за трансляцыю Майдану

Пра гэта славуты расійскі журналіст, які цяпер працуе ва Украіне, напісаў у сваім Фэйсбуку.

«Тут многія разважаюць, чаму грохаюць «Дождь» — прызнаюць, што пытанне пра блакаду Ленінграда гэта толькі прычына.

Але мала хто называе сапраўдную прычыну расправы, а яна для мяне відавочная.

Гэта трансляцыя Майдану.

Гэтую прычыну наўрад ці хто з Крамля проста назаве — пра свае страхі лепш услых не казаць, але прычына тут тая ж, якая была ў разгроме старога НТВ — канал «Дождь» здрадзіў Расіі.

Калі Пуціну паказалі запіс НТВ, які трансляваў у простым эфіры Дуброўку, кажуць, ён быў у шаленстве — бо ворагі маглі ўбачыць, як спецназ уваходзіць у будынак.

…Пуцін можа цярпець ворагаў, але знішчае здраднікаў у яго разуменні.

А «Дождь» менавіта здраднік, бо «пераступіў не столькі закон, а чырвоную рысу» — так сказаў Пяскоў (прэс-сакратар Пуціна — «НН».). А

чырвоная рыса ў тым, што ён у простым эфіры метадычна паказваў Украіну — як нараджаецца пратэст і рэвалюцыя,

а рэвалюцыя, масавыя беспарадкі (так улада ўспрымае Майдан) — гэта найбольшая пагроза для Расіі.

Трансляцыя «Дождя» аўтаматычна нараджала пытанне: «Калі ЯНЫ могуць, дык хіба не можам МЫ?».

Менавіта гэта і ёсць тая чырвоная рыса, якую перайшоў канал.

У разуменні ўлады, журналіст абавязаны ўсведамляць сваю адказнасць перад грамадствам, а адказнасць у тым, каб «не распальваць».

Вы будзеце смяяцца, але ўлада яшчэ мякка паступае з каналам: туды не ўрываецца АМОН, не звяртаецца падатковая і пажарныя.

Проста дадзена ўказанне: усім структурам, якія падтрымліваюць распаўсюд гэтых «антырасійскіх ідэй» вызначыцца. І яны ўсе адразу вызначыліся.

Пры гэтым, ніхто не забараняе вяшчанне канала ў Інтэрнэце — вяшчайце, але ўсё, што мае дачыненне да дзяржавы, што ёй кіруецца або з ёй звязана, больш «здраднікаў» падтрымліваць не будзе.

Займайце сваю маргінальную нішу, — кажа ўлада, — дакладна як «Эхо» (ліберальная радыёстанцыя «Эхо Москвы» — «НН».), да прыкладу. Але вы, як і « Рэха» не атрымаеце новых частот у гарадах, новых спонсараў, новых рэкламадаўцаў.

«Кіраўнік СМІ павінен быць патрыётам» — прыблізна так казаў Пуцін на прэс-канферэнцыі.

…Мяккі аўтарытарызм - ён жа не сячэ сякерай, ён разбурае бізнэс.

Быў разбураны бізнес Хадаркоўскага, цяпер бураць бізнэс «Дождя».

Гэта «бізнэс на крыві» — так лічыць улада.

Падобнае можа выклікаць агіду і неразуменне.

Аднак гэта рэалія. І журналісты абавязаныя яе ўлічваць.

Дакладней, прыйдзецца ўлічваць.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць