Грамадства22

Тарыфы на паслугі ЖКГ будуць павышаны з 1 сакавіка

Індэксацыя тарыфаў ЖКГ цяпер будзе адбывацца штоквартальна: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня. Гаворка ідзе пра тарыфы на цеплавую, электраэнергію і газ, якія субсідуюцца дзяржавай.

Дадзеная норма замацаваная ў Палажэнні аб парадку індэксацыі тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай.

Палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў № 96 ад 5 лютага, якая ўступіла ў дзеянне пасля публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 лютага.

Індэкс змянення тарыфаў, якія субсідуюцца дзяржавай, на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян разлічваецца Нацыянальным статкамітэтам зыходзячы з тэмпаў росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па краіне за справаздачны квартал ў параўнанні з папярэднім. Індэксацыю тарыфаў будуць прымяняць, калі дадзены індэкс за справаздачны перыяд перавышае 100%.

Такім чынам, 1 сакавіка камунальныя паслугі падаражэюць з улікам росту заробкаў беларусаў у 4-м квартале 2013 года.

У адносінах да 3-га кварталу 2013 сярэдняя зарплата павялічылася на 2,8 %. Зыходзячы з гэтых дадзеных можна выказаць здагадку, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць, адпаведна, на 2,8 %, адзначаецца на сайце sb.by.

Савет Міністраў будзе рэгуляваць тарыфы на цеплавую і электрычную энергію, газ.

Усе астатнія (у тым ліку цэны на тэхнічнае абслугоўванне дома, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, на карыстанне каналізацыяй і ліфтам) будуць рэгулявацца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Мінэканомікі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць