Свет44

На Майдане выявілі чалавека, якога падазраюць у крадзяжах са скрынак для ахвяраванняў

У Кіеве затрымалі чатырох актывістаў пратэстнага руху «Еўрамайдан». Паводле звестак міліцыі, яны наладзілі самасуд над другім актывістам, якога западозрылі ў крадзяжы грошай.

Затрыманыя выявіліся прыезджымі з рэгіёнаў (Тэрнопальскай, Вінніцкай, Луганскай і Кіеўскай абласцей). Міліцыі яны заявілі, што атрымалі інфармацыю аб крадзяжы грошай з скрыні для ахвяраванняў і вырашылі «правучыць» меркаванага злодзея.

Па звестках праваахоўнікаў, актывісты звязалі падазраванага і павезлі да берага Дняпра. Там яны сталі збіваць яго і патрабаваць грошы — 14 тысяч грыўняў (каля 15,2 млн. рублёў). Міліцыя затрымала іх на месцы здарэння (як растлумачылі ва ўпраўленні МУС, незадоўга да гэтага ў дзяжурную частку паступіла паведамленне аб тым, што некалькі чалавек выцягнулі з машыны звязанага мужчыну і павялі да ракі).

Пацярпелы, са свайго боку, распавёў, што прыехаў у сталіцу на пачатку студзеня з Івана-Франкоўскай вобласці для ўдзелу ў акцыях пратэсту. Грошай мужчына, па яго словах, не краў.

У сувязі з дзеяннямі актывістаў пачата крымінальная вытворчасць па артыкуле «Вымагальніцтва». Падчас следства паказанні ўдзельнікаў канфлікту будуць правераныя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць