Свет

Амэрыканскім інтэрнэт‑кампаніям забароняць супрацоўнічаць з рэпрэсіўнымі рэжымамі

Кангрэс ЗША ўхваліў законапраект, што забараняе тэхнічным кампаніям гэтай краіны «дапамагаць рэжымам, якія абмяжоўваюць доступ у інтэрнэт».

Кангрэс ЗША ўхваліў законапраект, што забараняе тэхнічным кампаніям гэтай краіны «дапамагаць рэжымам, якія абмяжоўваюць доступ у інтэрнет»

Камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліў законапраект «Акт аб глабальнай сеткавай свабодзе», што забараняе тэхнічным кампаніям Злучаных Штатаў Амерыкі «дапамагаць рэжымам, якія абмяжоўваюць доступ у інтэрнет».

Як паведамляе афіцыйны інтэрнет‑сайт аднаго з сааўтараў законапраекта, кангрэсмена Крыстафера Сміта, «законапраект узмацніць новую стратэгію федэральнага ўрада па прасоўванні свабоды ў інтэрнеце». Ён «забараняе інтэрнет‑кампаніям ЗША супрацоўнічаць з рэпрэсіўнымі рэжымамі, якія абмяжоўваюць інфармацыю аб правах чалавека і дэмакратыі ў інтэрнеце і выкарыстоўваюць інфармацыю сусветнай сеткі для таго, каб высочваць і караць дэмакратычных актывістаў».

Акт аб глабальнай сеткавай свабодзе ўтрымлівае спіс «краін, якія абмяжоўваюць карыстанне інтэрнетам». Новы закон забараняе кампаніям ЗША раскрываць гэтым краінам інфармацыю, якая асабіста ідэнтыфікуе пэўнага інтэрнет‑карыстальніка (акрамя выпадкаў, якія спецыяльна рэгулююцца законам).

У адпаведнасці з законапраектам у Дзярждэпартаменце ЗША будзе створана міжведамаснае ўпраўленне па глабальнай свабодзе ў інтэрнеце, якое зоймецца развіццём і ўкараненнем новай стратэгіі.

Акт аб глабальнай сеткавай свабодзе таксама ўстанаўлівае штраф за парушэнне новых патрабаванняў: для юрыдычных асоб яго памер будзе складаць да 2 млн. долараў ЗША, для прыватных — да 100 тыс. долараў.

Рабочая група па забеспячэнні свабоды ў інтэрнеце была створана Дзярждэпартаментам ЗША ў лютым 2006 года. 20 снежня мінулага года яна прадставіла сваю новую стратэгію, якая заключаецца ў маніторынгу свабоды доступу да інтэрнета ў свеце, садзеянні пашырэнню доступу да інтэрнета і супрацьдзеянні спробам абмежаваць такі доступ. Кангрэсмен Крыстафер Сміт, які раней ініцыяваў прыняцце Кангрэсам закона «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» 2006 года, прывітаў прыняцце новай стратэгіі па прасоўванні свабоды ў інтэрнеце. Пры гэтым ён падкрэсліў, што такія «аўтарытарныя рэжымы», як у Беларусі, на Кубе, у Эфіопіі, Іране, Лаосе, Паўночнай Карэі, Тунісе і В’етнаме, вядомыя тым, што «блакіравалі, абмяжоўвалі і кантралявалі» інфармацыю ў інтэрнеце.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць