Культура1414

Манашка шакавала журы музычнага шоу: «Я веру, Папа Францішак патэлефануе мне» ВІДЭА

Гарэзьлівы выступ харызматычнай маладой манашкі шакаваў судзьдзяў і гледачоў шоў «The Voice of Italy».

Паводле правілаў тэлешоў, чальцы журы праслухоўваюць удзельнікаў праекту, адвярнуўшыся плячыма да сцэны. Калі нехта з выступоўцаў падабаецца прадстаўніку журы, той адварочваецца, каб паглядзець на саліста.

Судзьдзям апошняга выданьня «The Voice of Italy» вельмі спадабалася выкананьне песьні Алішы Кіз (Alicia Keys) «No One». Калі ж яны адвярнуліся, то адкрылі раты ад зьдзіўленьня — перад імі была дзяўчына ў манаскай вопратцы.

Чальцоў журы сваім голасам скарыла прадстаўніца манаскага ордэну ўршулянак — 25-гадовая Крыстына Скучча.

«Як Вы аказаліся на праекце?», — запыталі судзьдзі. Сястра Крыстына адказала, што ейны талент — гэта падарунак, якім яна вырашыла падзяліцца.

«Калі б я разгледзеў вас падчас імшы, я б стаў хадзіць у касьцёл стала», — гэтак пракамэнтаваў выступ дзяўчыны яшчэ адзін чалец журы, вядомы ў Італіі рэпэр J-Ax.

Наступнае пытаньне, на якое давялося адказаць удзельніцы, было пра тое, што Ватыкан падумае аб ейным удзеле ў тэлешоу. Сястра Крыстына ня стала хаваць сваіх надзеяў і проста адказала: «Я веру, што Папа Францішак патэлефануе мне».

«Сястра! Сястра!», — скандавалі трыбуны дзеля яе падтрыманьня. За сцэнаю за сястру Крыстыну заўзелі ды трымалі кулакі іншыя прадстаўніцы ейнага ордэну.

Сястра Крыстына адразу сталася зоркаю на Апэнінскім паўвостраве, пра яе пішуць усе італьянскія выданьні. «Мы даўно ня бачылі ў тэлешоў ня толькі манашкі, але і настолькі жывога выступу, поўнага энэргіі ды сапраўднай радасьці жыцьця», — напісала «Il Giornale».

Разам з тым з боку кансэрватыўных колаў пачуліся галасы, што манашцы не выпадае браць удзелу ў шоў і скакаць на сцэне.

«Служыце адны другім тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя раздаўцы разнастайнай ласкі Боскай», — працытаваў Новы Запавет ў абарону сястры Крыстыны прадстаўнік Рымскай курыі кардынал Джанфранка Равазі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць