Расія працягвае канцэнтраваць войскі на мяжы з Украінай, куды ўжо падцягваюць элітныя танкавыя і гвардзейскія падраздзяленні.
Пра гэта паведамляе «Думская».
Як паведамляецца, на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці была заўважаная тэхніка 12-га танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі.
Гэта эліта расійскіх сухапутных войскаў, якая рэгулярна ўдзельнічае ў парадах на Краснай плошчы.
Гэтае злучэнне выгрузілася ў раёне Навазыбкаў-Клімава і можа быць задзейнічанае для наступу праз Чарнігаў проста на Кіеў.
У раёне населеных пунктаў Калінаўка і Амонь у Курскай вобласці (15 і 7 км ад дзяржаўнай мяжы адпаведна) канцэнтруецца батальённая тактычная група яшчэ аднаго легендарнага злучэння — 2-й гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі.
Крыніцы выдання паведамляюць пра прыкладна 400 вайскоўцаў на БМП і БТР, танкавую роту (10 танкаў), а таксама вузел сувязі.
На вайсковым палігоне ў раёне населеных пунктаў Белгарад, Северны і Страіцель знаходзяцца тры батальёны 76-й Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі і два батальёны 106-й Тульскай парашутна-дэсантнай дывізіі.
Усяго гэта каля 1100 службоўцаў і 120 адзінак аўта- і бронетэхнікі.

На аб'язной Белгарада зафіксавана больш за 25 штурмавых верталётаў Мі-24.
Расійскія БТРы, што зайшлі з Крыма на мацярык, зафіксаваныя на іншае відэа:
Як вядома, Дзяржпагранслужба заявіла, што колькасць правакацый з боку расійскіх вайскоўцаў паблізу ўкраінскай мяжы расце.
Каментары