На фоне ілюзіі слабасці ўкраінскай улады, Расія апраўдае ўвод войскаў на мацерыковую частку Украіны, каб абараніць насельніцтва ад «радыкалаў».
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook піша народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Мікалай Княжыцкі.
«Размаўляў са знаёмым журналістам з НТВ. Кажа, ідэя расейскай прапаганды цяпер — поўнае асвятленне дзеянняў «Правага сектара», узмацненне ціску на Авакава з яго адстаўкай.
Ідэя — паказаць уплывовасць «Правага сектара» і слабасць улады, каб апраўдаць увод войскаў.
Маўляў, «Правы сектар» перамог, зараз пачне рэзаць расейцаў, таму мы едзем іх абараняць на танках», — напісаў Княжыцкі.
Каментары