Свет

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

Ударная група ваенна-марскіх сіл ЗША на чале з атамным авіяносцам USS Abraham Lincoln увайшла ў рэгіён Блізкага Усходу. Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША афіцыйна пацвердзіла разгортванне сіл, патлумачыўшы місію неабходнасцю падтрымкі рэгіянальнай бяспекі.

Фота, прадстаўленае Ваенна-марскімі сіламі ЗША, на якім зафіксавана пасадка самалёта Boeing F/A-18E Super Hornet на авіяносец USS Abraham Lincoln у Індыйскім акіяне, студзень 2026 года. Фота: Daniel Kimmelman / Marina de EEUU праз AP

Гэты манеўр адбываецца на фоне ўнутранага крызісу ў Іране, які, паводле звестак амерыканскай разведкі, стаў самым маштабным за апошнія паўстагоддзя.

«Авіяносная ўдарная група USS Abraham Lincoln цяпер разгорнутая на Блізкім Усходзе для садзейнічання рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці», — гаворыцца ў паведамленні камандавання ЗША.

Як паведамляў New York Times са спасылкай на справаздачы спецслужбаў, прадстаўленыя Дональду Трампу, іранскія ўлады цяпер знаходзяцца ў самым слабым становішчы з часоў ісламскай рэвалюцыі 1979 года. Хваля пратэстаў ахапіла нават тыя правінцыі, што раней лічыліся аплотам рэжыму Аятолаў.

Прысутнасць авіяноснай групы значна скарачае час рэагавання Пентагона: у выпадку загаду прэзідэнта ЗША на падрыхтоўку паветраных удараў па іранскай тэрыторыі спатрэбіцца не больш за два дні.

Паралельна з манеўрамі флоту амерыканская авіяцыя ў рэгіёне адпрацавала тактыку хуткага разгортвання самалётаў, а вайскоўцы ЗША правялі неафіцыйныя кансультацыі з Ізраілем.

Паводле экспертаў, нарошчванне вайсковай прысутнасці ЗША, а таксама запланаваныя марскія вучэнні ў рэгіёне павялічваюць ціск на Іран.

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў адказ падвысіў узровень баявой гатоўнасці і заклікаў узброеныя групоўкі, якія падтрымліваюцца Іранам у Іраку, Ліване і Емене, падтрымаць Тэгеран.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць