Грамадства1717

Англія легалізавала аднаполыя шлюбы

Эндру Уэйл і Ніл Аллард сталі адной з пяці пар Брайтана, якія заключылі аднаполы шлюб адразу пасля яго легалізацыі на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Новы закон уступіў у дзеянне ў поўнач суботы. Прэм'ер -міністр Дэвід Кэмеран назваў яго «важным крокам на шляху да роўнасці».

Брайтан, горад на поўдні Англіі, лічыцца « гей - сталіцай Злучанага каралеўства. Каб стаць першымі, гомасэксуальныя пары павінны былі выканаць усе адміністрацыйныя крокі да 13 сакавіка.

«Цырымонія аказалася яшчэ больш хвалюючай, чым я чакаў. Мы пакляліся адзін аднаму ў вернасці 7 гадоў таму, так што выдатна, што зараз наш саюз можа стаць афіцыйным, што ён знаходзіцца пад абаронай закона», — кажуць маладыя.

«А што вы чакаеце ад вашага шлюбу?» — пытаецца карэспандэнт Еўраньюс.

«Усё тое ж самае! Так, мы правялі разам выдатныя сем гадоў і спадзяемся, што так будзе працягвацца і надалей!»

Закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў быў ухвалены і атрымаў каралеўскую санкцыю ў ліпені 2013 года, але для яго ўступлення ў сілу неабходна было вырашыць шэраг бюракратычных пытанняў. У прыватнасці, у электронныя сістэмы, якія існавалі на момант прыняцця закона рэгістрацыі шлюбаў не было магчыма ў якасці мужа і жонкі ўводзіць імёны людзей аднаго полу, так што раўстала неабходнасць пераналадкі.

У Шатландыі гомасэксуальныя шлюбы пачнуць заключацца ў жніўні. Паўночная Ірландыя пакуль застаецца ў баку ад новаўвядзенняў.

«Цырымонія ў Каралеўскім павільёне Брайтан стала адной з першых, яна адбылася адразу пасля поўначы. У бліжэйшыя гадзіны прыкладу Ніла Аллард і Эндру Уэйл рушаць услед многія іншыя аднаполыя пары ў Англіі і Уэльсе», — перадае спецыяльны карэспандэнт Эмілі Декстар.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць