Улада11

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём яднання, а таксама дзясятак расійскіх ВІП'аў уключна з Зюганавым

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

У віншаванні гаворыцца: «Гэта свята ўвасабляе шматвяковую дружбу беларусаў і расіян, духоўную роднасць, агульны гістарычны выбар шляху развіцця. Саюзныя адносіны з'яўляюцца асновай для нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, рэалізацыі жыццёва важных сумесных праектаў, забеспячэння працвітання дзвюх дзяржаў».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што даверны і канструктыўны дыялог паміж Беларуссю і Расіяй па ўсіх актуальных пытаннях парадку дня будзе садзейнічаць паскарэнню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання

старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоце, старшыні Цэнтральнага камітэта Кампартыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніку фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Генадзю Зюганаву.

Каментары1

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць