Грамадства77

«Хутчэй высяляйцеся і валіце адсюль»: як студэнты вызвалялі інтэрнаты для гасцей хакейнага ЧС

Студэнты беларускіх ВНУ распавялі парталу Tribuna.com, як іх высялялі з інтэрнатаў дзеля турыстаў і пра ўмовы, у якіх будуць жыць госці мінскага чэмпіянату свету па хакеі.

«Крыўдна, што будучыню краіны высяляюць дзеля нейкага чэмпіянату»

 Юля, студэнтка 3-га курса МДЛУ

 «Пра тое, што нас будуць высяляць, даведаліся даўным-даўно з інтэрнэту, але дакладнай інфармацыі доўгі час не было. Месяц таму прыйшла выхавальніца і сказала, што павінны з'ехаць да 10 красавіка. Але куды і як, ніхто не паведаміў. Апавясцілі толькі, што рэзервовае месца будзе ва ўсіх. Студэнтаў з нашага інтэрната будуць падсяляць да студэнтаў медыцынскага інтэрната па суседстве. Пры гэтым сяліць будуць у навучальныя пакоі! Умовы не самыя прыемныя і не кожнаму падыдуць. Шмат каму даводзіцца шукаць кватэры. А гэта праблема — іх усё разбіраюць і цэннік немаленькі. Я сабе месца ў інтэрнаце пакіну, але, хутчэй за ўсё, буду жыць у сяброўкі. Хадзіць у душ у блок да незнаёмых людзей або гатаваць у іх на кухні мяне не надта вабіць.

 Для студэнтаў умовы пражывання ў інтэрнаце нядрэнныя. А вось наконт турыстаў не ведаю… Гэта не гатэльныя нумары. Але калі здаваць як хостелы, то будзе ніштавата. У блоку два пакоі, душ, туалет, кухня. Адзінае, духоўкі не хапае. Прусакі? Няма. Мы дзяўчаты акуратныя і да падобнага не даводзілі. Праўда, зімой здорава «сіфоніла» з вокнаў і было жудасна холадна. Але ідзе лета, думаю, не змерзнуць.

 З-за ўсяго гэтага стаўленне да хакея і чэмпіянату свету не памянялася. Яно як было індыферэнтнае, так і засталося. Трошкі крыўдна, што студэнтаў, будучыню краіны, высяляюць дзеля нейкага чэмпіянату. У іншых краінах, дзе праводзяцца буйныя чэмпіянаты, турысты жывуць у намётавых мястэчках, і студэнтаў ніхто не кранае.

 І калі замежнікам пашанцуе, у Мінску яны могуць сустрэць абсалютна адэкватных і, як цяпер модна казаць, еўрапеізаваных людзей. Але часам трапляюцца негатыўныя кадры, і з-за такіх, звычайна, і складваецца негатыўнае ўражанне пра краіну».

 «Прапаноўваюць раскладушку ў чужым блоку»

 Антон, студэнт 1-га курса БНТУ (па просьбе студэнта імя зменена)

 «У пачатку года нам выдалі пропускі, якія дзейнічаюць да 2 красавіка, і абяцалі даць месцы ў іншых інтэрнатах БНТУ наўзамен. Але нічога такога і блізка няма! Калі і прапануюць, то раскладушку ў поўным чужым блоку! Я адмовіўся, і пакуль буду жыць з братам, але ёсць хлопцы, якія цяпер кожны дзень ездзяць на вучобу з Маладзечна або Жодзіна. А на патоку ёсць хлопец, які да гэтага часу наогул нічога не знайшоў. А да 15.00 серады ўсе абавязаныя былі выселіцца. Не ведаю, што з ім будзе.

 Што датычыцца ўмоў, то думаю, замежнікам будзе добра. Ванная, прыбіральня і кухня ў блоку.

 Стаўленне да хакея і да чэмпіянату свету не памянялася. Мяне больш раз'юшыла, што нас высяляюць ледзь што не на волю лёсу і без асаблівай дапамогі з боку кіраўніцтва».

 «У інтэрнаце няма нават элементарных зашчапак у прыбіральні і ваннай»

 Аня, студэнтка 3-га курса БДУ

 «Пра высяленне гаварылася з самага пачатку засялення ў інтэрнат. Жыць там павінны былі да 4 красавіка. Было ясна, што аб'екты ўжо прадалі і даўно. Але ніхто не ведаў падрабязнасцяў. А чаму цягнула адміністрацыя студгарадка, я не разумею. Учора ў групе нашага інтэрната «Укантакце» з'явілася аб'ява ад дырэктара студгарадка, што студэнтаў будуць рассяляць па розных інтэрнатах, як БДУ, так і іншых навучальных устаноў. У пераліку былі і інтэрнаты ПТВ. Год ўвядзення ў эксплуатацыю аднаго з іх — 1966! Дзверы зачыняюцца на замок у 11 гадзін. А ў нас часам пары да 9-10 вечара. Ды і кантынгент… Самае цікавае, што месцы ў іншых інтэрнатах ВНУ ёсць. Увогуле, у любым выпадку мы застаемся ў дурнях. Я буду шукаць сабе месца жыхарства ў залежнасці ад таго, куды мяне пераселяць. Калі гэта будзе інтэрнат БДУ, то чаму б не пажыць два месяцы. Але калі гэта будзе інтэрнат ПТВ, то буду або кожны дзень ездзіць дадому, ці кантавацца ў сяброў, ці здымаць кватэру з сяброўкамі. А гэта лішнія выдаткі. Прыйдзецца браць грошы ў бацькоў. А гэтага рабіць не хочацца.

 Умовы? Для нас усё было супер. Інтэрнат новы, толькі-толькі здадзены ў эксплуатацыю. Але не думаю, што замежнікам будзе вельмі камфортна. Там няма нават элементарных зашчапак ў прыбіральні і ваннай!

Да хакею заўсёды ставілася нейтральна. Ды і да таго, што ў Мінску пройдзе сусветны чэмпіянат, таксама. Мяне цяпер пастаянна мучыць пытанне: за што нас, студэнтаў сваёй ВНУ і сваёй краіны, перасяляюць у незразумелыя ўмовы?

 А замежнікі самі ўсё зразумеюць, калі прыедуць да нас. Адны толькі люстраныя столі ў прыбіральнях на «Чыжоўка-Арэне» чаго вартыя».

 «Загад, па якім нас высялялі, быў аформлены заднім чыслом»

 Дзмітрый, студэнт 5-га курса БДУІР

 «У сярэдзіне сакавіка на ўсіх паверхах майго інтэрната з'явіліся нечаканыя аб'явы, што да канца месяца ўсе пяцікурснікі павінны вызваліць свае пакоі. А на нашы месцы павінны прыехаць перасяленцы з іншага інтэрната, у якім і будуць жыць замежныя турысты. Мабыць, ВНУ палічыў, што пяцікурснікі самі змогуць знайсці сабе жыллё ў пошуках і не дапамагаў. Ды і сам загад, па якім нас высялялі, быў аформлены заднім чыслом. У выніку зняў з сябрамі кватэру і замест 100 тысяч рублёў у месяц, цяпер аддаю за жыллё 200 даляраў.

Асноўны негатыў ад усёй гэтай гісторыі і блізкага чэмпіянату свету ў тым, што аб падобных мерах трэба папярэджваць загадзя. У астатнім усё ў парадку. Стаўленне да хакея не асабліва памянялася. Ды і не магу назваць сябе яго аматарам. Футбол бліжэй.

 Што б распавёў замежнікам пра краіну? У Беларусі жывуць досыць добрыя і ветлівыя людзі, гатовыя дапамагчы, падказаць. І не думаю, што хтосьці адмовіць замежніку ў дапамозе знайсці дарогу».

 «Наша інтэрнат будзе прыроўнены да трохзоркавага хостэла»

 Вольга, студэнтка 5-га курса БДПУ імя. М. Танка

 «Нам пастаянна пераносілі тэрміны высялення: люты, сакавік, красавік. І ў выніку ўсё выйшла бязладна і па-савецку. У адміністрацыі інтэрната было жаданне хутчэй ад нас пазбавіцца — хутчэй высяляйцеся і валіце адсюль. Асабліва не задумваліся, каго куды перасяляць. Я дамаглася, каб мне далі нармальны інтэрнат, а першакурснікаў адправілі туды, дзе адзін душ на паверх.

 Наш інтэрнат будзе прыроўнены да трохзоркавага хостэла. Я наогул не ведаю, ці ёсць у хостэлаў зоркі, але будынак унутры даволі «паезджаны» студэнтамі. Зрэшты, самі ўмовы нядрэнныя. Блок з двух пакояў з асобнай кухняй (пліта, стол, халадзільнік) і паасобным санвузлом. Кухня — гэта супербонус нашага інтэрната.

 Як рэагавала на вымушаны пераезд з-за чэмпіянату свету? Спакойна. Можа, адзін раз, калі перавозіла рэчы, вылаялася матам. А так — мне ўсё роўна. На хакеі я была ўсяго адзін раз і на матчы чэмпіянату ўсё роўна хадзіць не збіралася. Проста хацелася, каб кіраўніцтва ВНУ больш уважліва ставілася да студэнтаў.

 Замежнікам жа расказала б, што беларусы добрыя і адкрытыя, што ў нас прыгожая мова і смачна гатуюць. Паказала б нашу самабытнасць і культуру, а ня гэтага пластыкавага «зубра Валеру» ці як там яго клічуць».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры4

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

Нямецкі палітык выкрыў расійскую шпіёнку на сустрэчы Зяленскага і Мерца ў Берліне3

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі1

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць