Грамадства11

«У канцы 2014-га мы павінны стадыён здаць». Як «Дынама» рэканструююць на словах

Аляксандр Лукашэнка зноў адчытаў падапечных за млявыя працы на галоўнай арэне краіны. Tribuna.com узгадвае ўсе запэўніванні, што «Дынама» прывядуць у парадак вось-вось.

«Ёсць верагоднасць, што ў 2015-м фінал Лігі Еўропы пройдзе ў Менску»

Хто: Сяргей Сафар'ян, першы намеснік старшыні АБФФ

Калі: 23.12.2011

Словы: «Я спадзяюся, што не пазней за 2014 стадыён «Дынама» будзе рэканструяваны. Ён будзе змяшчаць не менш за 40 тысяч гледачоў і адпавядаць усім сучасным патрабаванням УЕФА да стадыёнаў чацвёртай катэгорыі. На ім можна будзе праводзіць фінал Лігі Еўропы, пра які мы казалі. Папярэдне мы падалі заяўку ва УЕФА. Калі пацвердзім заключэнне кантракту на рэканструкцыю стадыёна, ёсць вельмі вялікая верагоднасць, што ў 2015 годзе фінал Лігі Еўропы пройдзе ў Мінску на абноўленым стадыёне «Дынама».

«З кастрычніка пачнем працы па рэканструкцыі»

Хто: Аляксей Пракаповіч, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама

Калі: 14.02.2012

Словы: «Калі венгерскі бок не вызначыцца і да заключэння кантракта справа не дойдзе, то — як мяркуецца, сваімі сіламі — мы з кастрычніка пачнем працы па рэканструкцыі».

«З першага снежня павінны пачацца працы па дэмантажы канструкцый»

Хто: Сяргей Сафар'ян

Калі: 28.08.2012

Словы: «З першага снежня стадыён «Дынама» зачыняецца на рэканструкцыю. Мінгарвыканкамам праведзены тэндэр, заключаны дагавор падраду. З першага снежня павінны пачацца працы па дэмантажы канструкцый, а потым па рэканструкцыі стадыёна».

«Стадыён трэба пачынаць рэканструяваць ужо заўтра»

Хто: Аляксандр Лукашэнка

Калі: 05.11.2012

Словы: «Стадыён трэба пачынаць рэканструяваць ужо заўтра, а не ў сакавіку-красавіку або траўні. Там вельмі шмат работ па разборцы і вывазе смецця. Дай Бог справіцца да вясны. За гэты час пройдзе праектаванне, а дакладней, калі мы знойдзем нармальную кампанію, прывязка існуючых мадэляў стадыёна».

«У канцы 2014 года мы павінны стадыён здаць»

Хто: Аляксандр Лукашэнка

Калі: 05.11.2012

Словы: «Ніякіх трох гадоў. У канцы 2014 года мы павінны стадыён здаць, а лепш да 7 лістапада, як у нас гэта прынята».

«Ні інвестара няма, ні нармальнага архітэктурнага рашэння»

Хто: Аляксандр Лукашэнка

Калі: 14.11.2012

Словы: «Нягледзячы на тое, што рашэнне аб рэканструкцыі стадыёна даўно прынята, практычна нічога не робіцца — ні інвестара няма, ні нармальнага архітэктурнага рашэння і гэтак далей… Ну добра — час на гэта трэба. Пачалі раптам займацца, ведаючы пра тое, што сход стаіць у графіку ў прэзідэнта. Пасылаю Якабсона, кажу: «Аляксандр Серафімавіч, схадзі, паглядзі, што там робіцца». Ён мне як перадаў фатаграфіі — ведаеце, мне дрэнна стала. Іх, Аляксандр Серафімавіч, трэба ўсіх пасадзіць! Усіх нягоднікаў! Таму што гэта першы аб'ект, які я з салдатамі прыводзіў у парадак. Пакінулі ў сябе гэты рынак. Куды грошы падзелі ад рынку? (звяртаецца да Аляксандра Якабсона) Займіцеся самым прынцыповым чынам, давядзіце да канца. Нікога не шкадуйце! Жуллё. І гэта проста пад вокнамі Мінспорту. (звяртаецца да Алега Качана) Табе што, цяжка было зайсці на стадыён і паглядзець, што там бярозкі растуць? Там, дзе людзі павінны сядзець? І гэта датычыцца ўсіх і ўсёй спартыўнай інфраструктуры. А то ў нас конны від спорту Стайкі абслугоўвае, памочніка прэзідэнта і іншых — пачынаючы ад каўбасы і заканчваючы асабнякамі…»

«Канкрэтных тэрмінаў няма»

Хто: Мікалай Ладуцька, старшыня Мінгарвыканкама

Калі: 15.02.2013

Словы: «Канкрэтных тэрмінаў няма, але рэканструкцыю трэба правесці максімальна хутка. (…) Так, даты няма, але, паўтаруся, усё трэба зрабіць у максімальна кароткія тэрміны».

«У заяўленыя першапачаткова тэрміны новы стадыён пабудаваны не будзе»

Хто: Сяргей Румас, старшыня АБФФ

Калі: 08.07.2013

Словы: « Трэба прама прызнаць, што ў заяўленыя першапачаткова тэрміны новы стадыён пабудаваны не будзе. Федэрацыя як адзін з трох заснавальнікаў ТАА «Дынама-Арэна» не задаволеная тым, як ідзе праца. Не столькі нават па дэмантажы, колькі па праектаванні новага стадыёна. Лічым, што тут намеціўся разварот у няслушны бок. І дапускаем варыянт, пры якім некаторыя ўдзельнікі праекта пажадаюць з яго выйсці».

«Неадкладна праектуйце і будуйце аб'ект»

Хто: Аляксандр Лукашэнка

Калі: 26.07.2013

Словы: «Па вашых разліках, я так разумею, мы пачнем будаваць толькі праз год. Неадкладна праектуйце і будуйце аб'ект, наколькі гэта магчыма».

«Аб'ект, здольны годна прыняць маштабныя спаборніцтвы»

Хто: Валянцін Баравок, першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама

Калі: 14.02.2014

Словы: «Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь падаў заяўку на правядзенне ў Мінску у 2019 годзе Еўрапейскага алімпійскага фестывалю моладзі. Абноўлены стадыён «Дынама» будзе разглядацца як аб'ект, здольны годна прыняць такія маштабныя спаборніцтвы».

«Адчувальны ўдар па надзеях правесці ў 2020 годзе матчы чэмпіянату Еўропы»

Хто: Сяргей Румас, старшыня АБФФ

Калі: 24.03.2014

Словы: «Змена канцэпцыі рэканструкцыі мінскага стадыёна «Дынама» нанесла адчувальны ўдар па надзеях правесці ў 2020 годзе матчы чэмпіянату Еўропы».

«Дзе мы будзем праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па футболе?»

Хто: Аляксандр Лукашэнка

Калі: 01.04.2014

Словы: «Хацеў бы пачуць ад кіраўніка гарадской улады, па-першае, калі «Мінск-Сіці» будаваць пачнем, па-другое, стадыён «Дынама»? Збіраецеся цягнуць з яго рэканструкцыяй да 2017 года? Па-трэцяе, дзе мы будзем праводзіць міжнародныя спаборніцтвы па футболе? Футбольная федэрацыя запэўнівала, што мы будзем прэтэндаваць на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2020!»

Каментары1

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць