Грамадства1717

Улады няма: ураджэнка Горак распавяла, што адбываецца сёння ў Данецку

Журналіст рэсурса horki.info пагутарыў з ураджэнкай горада Горкі (Магілёўская вобласць), якая многія гады жыве са сваёй сям'ёй у Данбаскім рэгіёне. З меркаванняў бяспекі, імя і прозвішча яе не называецца.

— Што адбываецца ў Данецку сёння?

— Данецк цяпер — у блокпастах. Мы сёння пакуль праехалі на дачу з цэнтра горада да ўскраіны, перасеклі іх тры ці чатыры. Нас спынялі, але не міліцыя або ваенныя… Улады няма — такая рэальнасць.

Пры гэтым у жыцці абывацеля па вялікім рахунку нічога не змянілася. Рынкі, крамы, школы і ВНУ — усе функцыянуюць. Цэны, праўда, павысіліся, але не вельмі. Пенсіі выплачваюцца.

— Учора паводле паведамленняў СМІ ў вас праходзіў «рэферэндум» аб далучэнні да Расіі. Гэта рэальнасць або фікцыя?

— «Рэферэндум» быў не аб далучэнні да Расіі, а пра самастойнасць «Данецкай Рэспублікі». Наступны «рэферэндум» можа адбыцца ўжо праз тыдзень. На ім будзе пытанне далучыцца да Расіі ці быць у складзе Украіны.

Людзі на самай справе хадзілі на ўчасткі, але лічбы тых, хто прыняў удзел у галасаванні, моцна завышаныя.

Тыя, хто прыходзяць на ўчасткі, галасуюць у асноўным «за», бо надакучыў гэты бардак.

— У чым бардак, калі ўсе ўстановы працуюць, а заробкі і пенсіі выплачваюцца?

— Бардак ў тым, што любы п'яны і абкураны маргінал пад выглядам самаабароны можа прыйсці да цябе ў дом і запатрабаваць што захоча.

Спыніць машыну і разбіць яе проста так. Або адабраць. Або расстраляць, як здарылася з сям'ёй з Луганска. Бо няма ніякіх адметных знакаў у «сапраўдных рэвалюцыянераў» і, скажам так, бандытаў.

— На вашу думку, што думаюць жыхары Данецка аб далучэнні да Расіі?

— Асноўная маса працуючага насельніцтва адназначна супраць такога далучэння. Людзі схіляюцца да самастойнасці ў межах Украіны ў выглядзе аўтаноміі.

Наш рэгіён — гэта вугальная і металургічная прамысловасці. Побач — Растоўская вобласць, падобная ў гэтым плане на нас, але мясцовыя вугальныя прадпрыемствы даўно абанкруціліся і зачыніліся, бо ў Расіі — танны вугаль, які здабываюць з адкрытых радовішчаў. І метал наш не канкурэнтаздольны ў параўнанні з кітайскім.

Атрымліваецца, што ўся данецкая прадукцыя спажываецца ва Украіне. Калі выйдзем са складу, наш рэгіён нічога добрага не чакае — ні свайго харчавання, ні бензіну. І назіраючы два месяцы жыццё ў Крыме, астудзіліся самыя гарачыя галовы…

— Як мясцовыя людзі ставяцца да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, ці вырашаць гэтыя выбары што-небудзь?

— Данецкія да выбараў ставяцца з надзеяй. І як паказаў сённяшні рэферэндум — дарэмна.

Ёсць небяспека, што будуць стаяць баевікі з аўтаматамі і нікога не пусцяць на выбарчыя ўчасткі.

Сёння «народны губернатар» Губараў заявіў, што выбары прэзідэнта не адбудуцца … Хоць сімпатыі ў данецкіх, як мне здаецца, схіляюцца да Парашэнкі.

Думаю, што выбары многае могуць вырашыць.

Бо будзе легітымна абраны прэзідэнт з паўнамоцтвамі. Спадзяюся, гэта будзе сапраўдны менеджар, які ведае, што трэба рабіць. А дзейнічаць трэба тэрмінова.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць