Тэрарысты расстралялі калону ўкраінскіх вайскоўцаў з гранатамёта, сямёра загінула
У выніку баявога сутыкнення паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі тэрарыстамі пад Краматорскам Данецкай вобласці загінулі 7 вайскоўцаў, 8 паранена, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны
«На ўскраіне вёскі Кастрычніцкая Славянскага раёна, у 20 км ад Краматорску, падчас руху калона адной з вайсковых частак узброеных сіл Украіны была цынічна абстраляная з засады. Тэрарысты атакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў з гранатамётаў, вялі шчыльны прыцэльны агонь са стралковай зброі», —
гаворыцца ў паведамленні.
Усіх параненых і загінулых эвакуіравалі.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары