Здарэнні11

У Салігорску затрыманы арганізатар сеткі па распаўсюджванні спайсу

Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Салігорскага РАУС затрымалі маладога чалавека, які арганізаваў у Салігорску падпольную сетку па распаўсюджванні спайсу. 

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, у сярэдзіне сакавіка ў поле зроку аператыўнікаў падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама і Салігорскага РАУС сталі трапляць мясцовыя маладыя людзі, якія ўжывалі і, значыць, захоўвалі пры сабе невялікія разавыя дозы спайсу. Затрыманыя расказалі, што звязваліся з прадаўцом праз пэўны сайт. Грошы наркадылеру пераводзілі праз электронныя кашалькі, зарэгістраваныя за мяжой, а расфасаваны наркотык забіралі ў сакрэтных месцах, аб размяшчэнні якіх гандляр паведамляе ім праз замежныя абароненыя сайты. 

Комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў дазволіў устанавіць асобу наркадылера.

Ім аказаўся 20-гадовы нідзе не працуючы жыхар Салігорска, у якога пры затрыманні і наступным вобыску дома было знойдзена 70 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва NDV — адной з разнастайнасцяў спайсу. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек стаў прадаваць наркотыкі каля года таму, паспеўшы да вясны 2014 года стварыць у Салігорску даволі шырокую сетку пакупнікоў. Праўда, сабраць буйных сум ён не змог, бо асноўны даход ад гандлю наркотыкамі прайграваў у казіно і залах ігральных аўтаматаў, а таксама ведучы разгульны лад жыцця. 

У дачыненні да затрыманага Салігорскім РАСК распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК. Ён памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Вядзецца следства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць