Культура

20 мая — прэзентацыя новай кнігі пра Булак-Балаховіча ў Магілёве

Сёння, 20 мая ў Магілёве пройдзе прэзентацыя свежавыдадзенай манаграфіі «Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні». Аснову гэтай досыць аб’ёмнай (пад 500 старонак) публікацыі складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі», прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фармаванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.

На сустрэчах будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданні:

— манаграфія Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма»;

— даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»;

— кніга Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»

— бестсэлер Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»;

— манаграфія Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»;

— зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»;

— падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»;

— зборнік «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэдневечча і раньнемадэрны час»;

— кнігі Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».

Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары «ARCHE»:

3/2014 («Віцебскія гісторыі»),

1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),

4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),

3/2013 («Ахвяры і каты»),

2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),

12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.

Сустрэча адбудзецца:

20 мая: Магілёў (пачатак 19.00, завулак Чкалава, 16).

Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць