Свет

Былы міліцыянт з Брэста: Сярод тэрарыстаў — найміты з арміі РФ

Мікалай Якубовіч пабыў у палоне ў сепаратыстаў, ён распавёў пра сваіх выкрадальнікаў.

Паводле яго слоў, захопам людзей у Данбасе займаецца данецкая групоўка «Апора», якая адмежавалася ў свой час ад харкаўскай арганізацыі, і цяпер яны сябе называюць «Рускай праваслаўнай арміяй».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Гоавкому» распавёў дарадца сакратара СНБА, былы міліцыянт з Брэста і камандзір 28 сотні Самаабароны Майдана Мікалай Якубовіч.

«1 траўня ў Макееўцы быў выкрадзены актывіст «Бацькаўшчыны», які працаваў у выбарчым штабе. Я даведаўся пра гэта ад знаёмых. Вырашыў дапамагчы. Пад'ехаў ў мясцовую адміністрацыю, пагутарыў з баевікамі. Сказаў, што гэты чалавек нічога дрэннага вам не зрабіў, паспрабаваў дамагчыся таго, каб гэтага хлопца адпусцілі. Аднак нічога не выйшла. На наступны дзень гэты хлопец мне сам патэлефанаваў, паведаміў, што яго адпускаюць. Я сеў у машыну, паехаў на сустрэчу з ім ва ўмоўленае месца, хацеў проста пагаварыць пра тое, што адбылося. Калі прыехаў, мяне тут жа акружыла група са зброяй, падышлі з усіх бакоў. Вядома, я не думаў, што мяне схопяць. Людзі, якія мяне ўтрымлівалі, назваліся «Рускай праваслаўнай арміяй», — распавядае Якубовіч.

Паводле яго слоў, гэта данецкая групоўка «Апора», якая адмежавацца ў свой час ад харкаўскай «Апоры», а цяпер яны сябе называюць «Рускай праваслаўнай арміяй».

«У іх каля 100 актывістаў. Адзінага лідара няма. У асноўным групоўка складаецца з украінцаў. Прынасмсі, я не бачыў сярод іх прышлых. Адным з актывістаў з'яўляецца жыхар Краснаармейска па мянушцы Мангол, яго асоба зараз высвятляецца. Усяго ў іх шэрагах шмат былых вайскоўцаў, якія былі наймітамі ў свой час у расійскай арміі, ваявалі ў Чачні і Прыднястроўі», — падкрэсліў Якубовіч.

Пыталіся, чаму ён ехаў на сустрэчу, якая інфармацыя яму патрэбна. Па словах сотніка, яго збілі, некалькі разоў перавозілі з месца на месца, але праз 4 дні ўсё ж адпусцілі, абмяняўшы на аднаго з тэрарыстаў.

«Тлумачаць гэта мноствам фактараў. Пачынаючы ад узаемадзеяння на ўзроўні СНБА і Самаабароны і заканчваючы зацікаўленымі людзьмі ў лагеры баевікоў, якія пагадзіліся на абмен», — растлумачыў сітуацыю Якубовіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць