Свет22

Абама запрасіў мільярд даляраў на ваенную дапамогу саюзнікам у Еўропе

Прэзідэнт ЗША Барак Абама запрасіў у Кангрэса мільярд даляраў на ўзмацненне амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Еўропе. Паводле яго слоў, дадатковыя субсідыі на патрэбы арміі дапамогуць супакоіць саюзнікаў па НАТО.

Неспакой партнёраў ЗША выкліканы дзеяннямі Расіі ў дачыненні да Украіны, паведамляе Associated Press.

Абама распавёў, што гэтыя грошы пойдуць на ўзмоцненую падрыхтоўку і ратацыю войскаў, дыслакаваных у Еўропе. Акрамя таго, ЗША збіраюцца павялічыць прысутнасць сваіх ВМС ў Чорным і Балтыйскім морах.

Гэтак жа амерыканцы маюць намер павысіць ваенны патэнцыял краін, якія не ўваходзяць у НАТО, але пры гэтым мяжуюць з Расіяй — Украіны, Малдовы і Грузіі.

Аб гэтых планах Абама распавёў падчас візіту ў Польшчу, з якога пачалося яго чатырохдзённае еўрапейскае турнэ. Прызямліўшыся ў Варшаве, амерыканскі лідар заявіў, што ЗША ставяцца да бяспекі ў Еўропе гэтак жа сур'ёзна, як і да сваёй.

«Гэта наш абавязак, якая асабліва важная менавіта ў гэты час», — сказаў прэзідэнт, стоячы на фоне амерыканскіх і польскіх знішчальнікаў F-16.

Obama zaczął przemówienie po polsku: Dzień dobry! Wspaniale znów być w Polsce

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім33

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць