Пытанне адключэння Расіяй газу для Украіны не знятае. Пра гэта, выступаючы ў парламенце, сказаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.
Паводле яго слоў, учора ноччу Расія адмовілася ад сваіх планаў адключыць газ, але ваюе з Украінай усімі магчымымі сродкамі.
Яцанюк адзначыў, што ў выпадку непадпісання пагаднення з «Газпромам» і НАК «Нафтагазам» Украіна будзе судзіцца з Расіяй у Стакгольме.
«Гэта не месяц і нават не год. Але іншага шляху не бачым», — сказаў ён.
Яцанюк таксама распавёў, што цяпер у сховішчах Украіны знаходзіцца 12 мільярдаў кубаметраў газу, але каб пражыць зіму трэба закупіць яшчэ 7 мільярдаў.
Каментары