Меркаванні2727

Як філосаф Акудовіч «разбіў» сэрца пісьменніку Верацілу

«Я гатовы быў выбачыцца, каб было за што».

Сяргей Вераціла.

Тыдзень у сацыяльных сетках не сціхаюць жарсці. Інцыдэнт, якому адразу ніхто не надаў увагі, у інтэрнэце выклікаў вялікае абмеркаванне. На ўручэнні літаратурнай прэміі Гедройца сябра журы Валянцін Акудовіч назваў пісьменніка Сяргея Верацілу бадзягам.

«Сяргей ужо даўно не падлетак, але да самага апошняга часу ён не меў сваёй кнігі.

Асацыяльны лад жыцця, без хаты, без працы, сярод бамжоў-літаратараў і шараговых бамжоў — як быццам яго задавальняла. Больш за тое, з гэтага ён меў пэўную сімвалічную карысць.

Сяргей быў даўным даўно залічаны ў праклятыя паэты — паралель з вялікімі французскімі праклятымі паэтамі. Канечне, яму было больш прэстыжна і ўтульна быць сярод Вярлена, Малармэ, чым у шэрагу Петруся Броўкі ці Петруся Глебкі…» — прамовіў са сцэны Акудовіч.

Поўная цытата на 1.33.28.

Але не ўсе ў словах філосафа пачулі пахвалу.

«Cяргей Верацiла — не самы ўзорны грамадзянiн, але хто даваў права Акудовiчу публiчна абражаць i зневажаць чалавека? Тым больш, што прэмiю давалi не за добрыя i маральныя паводзiны, а за творчасць. Ад такой бяды, як у Верацiлы, нiхто не застрахаваны з пiсьменнiкаў.

А Верацiла, мiж iншым, iнтэлектуал, фiлосаф. I ведае 10 моў! Ён не беспрацоўны i не бадзяга. Працуе вартаўнiком, там i жыве. У яго ёсць старэнькая мацi у вёсцы, бацька памёр. Дачка жыве ў Лондане. У любога чалавека ёсць гонар i годнасць.

А ў творцы душа тонкая, адчувальная, як у дзiцяцi. Ён па-iншаму глядзiць на рэчы, праз прызму свайго сэрца. Нiчога, што на вечарыне, дзе трэба было казаць творцу пра яго кнiгу i гаварыць добрыя словы, яму сэрца разбiлi?… Мне тэлефанаваў Сяргей. Дзякуй Богу, азваўся. Зараз ён у нейкага сябра, п’е ад крыўды на Акудовiча», — абараняе Верацілу Алена Гушча.

Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка больш жорстка выказаўся з гэтай нагоды. І нават гатовы байкатаваць прэмію ў знак салідарнасці.

«З усяго гэтага змушаны зрабіць колькі малапрыемных высноў. Аніякай карпаратыўнай салідарнасці ў беларускім літаратурным асяродку не існуе. У конкурсе не ацэньваюцца ўласна творы — пераважна асобы аўтараў. Кожнага з нас, шаноўныя калегі, на наступным конкурсе могуць элементарна абразіць паводле прафесійных, біяграфічных ці яшчэ якіх прыкметаў.

Усё гэта не дазваляе мне надалей браць удзел у конкурсах імя Гедройца. Прынамсі, у цяперашнім фармаце. Спадзяюся, што ў маіх калегаў ёсць гонар і годнасць, і гісторыя з публічнай абразай Сяргея Верацілы навядзе на пэўныя высновы».

 

«Крытыкавацца, аналізавацца і не прымацца…»

«Наша Ніва» звярнулася да Валянціна Акудовіча. Сябра журы здзіўлены такой рэакцыі на, як яму здаецца, высокую ацэнку творчасці пісьменніка.

— Я прашу, каб Вы зафіксавалі, што я не меў ніякага намеру нешта тлумачыць у гэтай дзіўнай для мяне сітуацыі. Гэта ваша ініцыятыва…

Мы з Сяргеем землякі, я даўно яго ведаю, шмат друкаваў, цаню яго талент, яшчэ больш цаню яго лад жыцця — вось так адмовіцца ад таго, як мы жывем, бальшыня літаратараў. А ён цалкам аддаў сябе слову, паэзіі. Пра гэта я і сказаў.

І калі б Сяргей не пачаў раптам бунтаваць, то ні адзін чалавек мне не заўважыў, што я нешта не так сказаў. Гэта абсалютна нейкае непаразуменне.

Я гатовы быў выбачыцца, каб мне было за што выбачацца. Гэта цалкам станоўчая і высокая ацэнка яго жыцця і творчасці. Я паставіў яго ў адзін шэраг са слыннымі французскімі праклятымі паэтамі Вярленам, Рэмбо, Малармэ. Больш за тое, прагучала супрацьпастаўленне, што ён не захацеў быць побач з Глебкам і Броўкам. А выбраў больш высокую кампанію.

Ад Сяргея публіка ўжо колькі дзесяцігоддзяў чакала кніжкі. І хто чакаў, страшэнна ўзрадаваўся. І тут нават ацэначны цэнз, можа, не адыгрываў нейкай ролі. На гэтай хвалі радасці, скажам так, яму было наканавана патрапіць у шорт-ліст, як мінімум. Гэтым я не зніжаю яе каштоўнасці.

Праціўнікаў у прэміі вельмі шмат. Але гэта самая вялікая падзея апошніх гадоў у нашай літаратуры. Не кніжкі, а сама прэмія. І я гатовы публічна звярнуцца да тых, хто яе ганіць: «Трошкі падумайце і адумайцеся!» Калі ўвесь гэты крытыканскі шал зніштожыць прэмію, лепш будзе нашай літаратуры, тым, хто ганіць? Яна павінна крытыкавацца, аналізавацца і не прымацца некім. Але не прымацца, не адмаўляючы саму прэмію.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць